You are here

Фестываль нацыянальных культур «Мы розныя-мы разам!» прайшоў у мінскім гандлёвым цэнтры «Сталіца»


Фестываль нацыянальных культур «Мы розныя-мы разам!» прайшоў у мінскім гандлёвым цэнтры «Сталіца».


У гэтым свяце нацыянальнасцяў прыняла ўдзел студэнцкая моладзь жылога комплексу «Студэнцкая вёска» з Беларусі, Кітая, Узбекістана, Туркменістана, Іспаніі, ПАР і Расіі. Хлопцы і дзяўчаты праходзяць навучанне ў 9-ці сталічных ВНУ.

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Студэнцкі савет жылога комплексу «Студэнцкая вёска», створаны пры Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

У рамках фестывалю былі прадстаўлены тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі «Нацыянальны каларыт» і выставы арт-аб’ектаў. Свае творчыя выступленні «Культурная і гістарычная спадчына краіны» прадставілі беларускія і замежныя студэнты. Завяршылася мерапрыемства творчым выступленнем моладзі ўсіх краін-удзельніц і падвядзеннем вынікаў конкурсных заданняў.

Падчас конкурсных выступленняў панавала сяброўская атмасфера і хлопцы і дзяўчаты розных нацыянальнасцяў актыўна падтрымлівалі адзін аднаго.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара