You are here

Як на мінскай фабрыцы ёлачных цацак рыхтуюцца да Новага года


На мінскай фабрыцы ёлачных цацак «Грай» маладыя мастачкі на ўсю моц рыхтуюцца да Новага года. Тут вырабляюць самыя разнастайныя маляўнічыя ёлачныя цацкі, каб стварыць па-сапраўднаму святочную атмасферу для дзетак і дарослых.


Заснавальнік фабрыкі Андрэй Бягун спачатку проста збіраў ёлачныя цацкі з усяго свету і дзесяць гадоў таму у пераднавагоднія дні арганізаваў першую выставу сваёй унікальнай калекцыі. Наведвальнікі выставы цікавіліся, чаму на ёй няма беларускіх цацак. Тады і вырашылі адкрыць першую ў рэспубліцы фабрыку.

Сёння, у год свайго дзесяцігоддзя, тут выпускаюць больш за 500 найменняў ёлачных цацак са шкла і полікерамікі.У апошнія гады цацкі фабрыкі рэгулярна ўпрыгожваюць і прэзідэнцкую ёлку.

У нашым фотарэпартажы моманты стварэння цацак у мастацкім і ліцейных цэхах фабрыкі.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара