Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №215 (30854) от 05.11.2026

Што больш выгадна: прымнажаць грошы на банкаўскім дэпазіце або ўкласці іх у метры?

Што больш выгадна: прымнажаць грошы на банкаўскім дэпазіце або ўкласці іх у метры?

08.11.2026
У Мінску сярэдні кошт квадратнага метра прабіў гістарычны максімум. Кошт прапановы перавысіў адзнаку ў 2,5 тысячы долараў за квадрат у эквіваленце. А стужкі навін у беларускім сегменце інтэрнэту здзіўляюць загалоўкамі аб тым, што купля кватэры — гэта адзіны надзейны спосаб захаваць і прымножыць капітал. Людзі масава абмяркоўваюць катлаваны, растэрміноўкі, іпатэкі і арэндныя стаўкі. Але ці так гэта на самай справе? Ці заўсёды бетон і цэгла гарантуюць абарону ад інфляцыі? І галоўнае — ці можа беларускі рынак нерухомасці выступаць надзейным спосабам інвеставання? Адказаў на гэтыя пытанні першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў у аўтарскай праграме «Пра грошы» на «Першым інфармацыйным».
Штучны інтэлект? Не — матухна-прырода!

Штучны інтэлект? Не — матухна-прырода!

04.11.2026

У сацыяльных сетках завірусіліся фота і відэа квітнеючых васільковых палёў. Незвычайны краявід заўважылі мясцовыя жыхары Магілёўскага, Пухавіцкага і Мінскага раёнаў. Толькі ўявіце: сіняе мора кветак на фоне шэрага змрочнага неба і амаль што голых чорных дрэў! І гэта бадай што за месяц да зімы! Пацікавіліся ў біёлагаў, што стала прычынай такой прыроднай з’явы.

Чаму глядзець мультфільмы карысна ўсёй сям’ёй?

Чаму глядзець мультфільмы карысна ўсёй сям’ёй?

04.11.2026

Сярод васьмі праграм ХХХІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» анімацыйны конкурс мае сваю непаўторную танальнасць. Найперш таму, што мультфільмы падабаюцца ўсім: і дзецям, і дарослым. Плюс гэтае мастацтва дае прастору рэжысёрам з дапамогай захапляльных сюжэтаў і яркіх вобразаў герояў даносіць аўдыторыі важныя тэмы і пасылы. Праграма асноўнага конкурсу анімацыйных фільмаў (куды адабралі 50 работ з Расіі, Ірана, Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і іншых краін) сёлета ў чарговы раз пацвердзіла, што кінафорум аб’ядноўвае ў нябачным дыялогу каля вялікага экрана людзей розных пакаленняў. Мы завіталі на паказы двух зборнікаў анімацыйнага конкурсу менавіта для ўзроставай катэгорыі 6+, каб даведацца, якія тэмы сёння хвалююць стваральнікаў такіх фільмаў, як яны ўвасабляюць свае ідэі, а таксама, ці можна такія мультфільмы разглядаць як цікавы варыянт для сямейнага адпачынку.

У 2025 годзе службы «Адно акно» прынялі больш за 1,3 мільёна заяў па ўсёй краіне
0

У 2025 годзе службы «Адно акно» прынялі больш за 1,3 мільёна заяў па ўсёй краіне

04.11.2026

Аб тым, як у Беларусі ўдасканальваюцца падыходы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, расказаў намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур Міністэрства юстыцыі Раман ПРОХАРАЎ. Паводле яго слоў, сёння ў краіне дзейнічае 158 службаў «Адно акно», праз якія грамадзяне могуць падаць заявы па 225 з 249 існуючых адміністрацыйных працэдур, аднесеных да кампетэнцыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. 

Эксперты — аб прамове Прэзідэнта на канферэнцыі па бяспецы

Эксперты — аб прамове Прэзідэнта на канферэнцыі па бяспецы

04.11.2026

Выступленне кіраўніка дзяржавы на ІV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы стала адным з самых рэзанансных. Прэзідэнт, як заўсёды, гаварыў эмацыйна і адкрыта. Але не толькі гэта адрознівала выступленне Аляксандра Лукашэнкі — гэта была прамова мудрага лідара, здольнага прадбачыць развіццё глабальных падзей і прапанаваць рашэнні для прадухілення непажаданых наступстваў для самага густанаселенага кантынента і для свету ў цэлым. Тэзісы выступлення Аляксандра Лукашэнкі цытавалі многія парталы навін па ўсім свеце. Эксперты — і айчынныя, і замежныя — іх таксама актыўна абмяркоўваюць.


Рэкордную трохмільённую рысу пераадолелі аграрыі Мінскай вобласці

Рэкордную трохмільённую рысу пераадолелі аграрыі Мінскай вобласці

04.11.2026

У пачатку тыдня сельгасвытворцы Міншчыны зафіксавалі рэкордны намалот — 3 млн тон збожжа разам з рапсам і кукурузай. Гэта гістарычны максімум. Такім чынам, аграрыі цэнтральнага рэгіёна выканалі даручэнне Прэзідэнта, адзначылі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама. Уборка кукурузы, у тым ліку на зерне, у рэгіёне працягваецца. На дадзены момант сабрана звыш 5,5 млн тон зялёнай масы кукурузы, закладзена 4,7 млн тон сіласу, а таксама намалочана звыш 560 тысяч тон зерня кукурузы.

Наталля Берчанка: «Мы павінны змяніць свой погляд на прагноз»

Наталля Берчанка: «Мы павінны змяніць свой погляд на прагноз»

04.11.2026

Прагнозы — справа няўдзячная, але вельмі важная і патрэбная. Сусветная сістэма круціцца ў трох плоскасцях, утрасаецца новая сістэма міжнародных адносін, у тым ліку і эканамічных. Адбываецца сутыкненне інтарэсаў розных рэгіёнаў, нават узнікаюць канфліктныя сітуацыі з невядомай формулай іх вырашэння. Колькасць невядомых пераменных рэзка павялічылася. Тым не менш і ў гэтых умовах неабходна прымаць кіраўніцкія рашэнні. Больш за тое, своечасовае рэагаванне на змяненне знешняга, ды і ўнутранага асяроддзяў з’яўляецца адным з краевугольных камянёў захавання сацыяльна-палітычнай стабільнасці. Таму прагнозы неабходныя. Іншае пытанне, што падыходы да іх фарміравання перажываюць трансфармацыю. Пра гэта расказала дырэктар Навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Міністэрства эканомікі Наталля Берчанка.

Формула энергетычнага суверэнітэту выпрацоўваецца
0

Формула энергетычнага суверэнітэту выпрацоўваецца

04.11.2026
Формулу энергетычнага суверэнітэту эксперты бачаць у сінергіі магчымасцяў рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднанняў. Пра тое, як стварыць дзейсную сістэму абмену кампетэнцыямі ў галіне функцыянавання паліўна-энергетычнага комплексу, разважалі ўдзельнікі дыскусійнай пляцоўкі XXX Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Саюзная дзяржава, СНД, ЕАЭС і ШАС — арганізацыі, у рамках якіх цалкам рэальна ўзмацніць энергетычны патэнцыял нашай краіны. Выйсці на новы ўзровень узаемадзеяння, забяспечыць галіну высокатэхналагічным абсталяваннем і павысіць устойлівасць энергазабеспячэння прамысловасці і насельніцтва — актуальныя задачы, якія трэба будзе вырашаць энергетыкам дружалюбных краін разам.
Як праводзяць восеньскія канікулы дзеці ў сценах сваіх школ

Як праводзяць восеньскія канікулы дзеці ў сценах сваіх школ

04.11.2026
Восеньскія канікулы — гэта перапынак паміж першай і другой чвэрцямі. Адпачынак, можа, і кароткі, але неабходны: пасля доўгіх летніх канікул першыя навучальныя месяцы даюцца нялёгка. А восем дзён перадышкі вырашаюць адразу некалькі задач: зніжаюць стрэс, «перазагружаюць» арганізм фізічна і даюць больш часу для любімых заняткаў.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю