Навiны
Беларускі аграпрамысловы тыдзень стартаваў у Мінску
Рабочы тыдзень Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пачаўся з сустрэчы, знакавай і важнай у сусветным фармаце: госцем Палаца Незалежнасці стаў генеральны дырэктар Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун’юй. Як зазначыў беларускі лідар:
«...тое, што вы прыехалі ў Беларусь, гэта не выпадкова. У сілу таго, што наша краіна адыгрывае найважнейшую ролю ў забеспячэнні харчаваннем на нашай Зямлі». І гэта не фігуральны выраз і не перабольшанне.
У Мінску пачынае сваю работу 36-я Міжнародная выстаўка «Белагра-2026»
Нацыянальны статыстычны камітэт сабраў цікавыя факты аб нашых маленькіх суграмадзянах
З ліпеня наступнага года ў краіне павінна запрацаваць адзіная дзяржаўная інфармацыйная сістэма браніравання і продажу праязных білетаў
Стварэнне такой сістэмы прадугледжана Указам Прэзідэнта Беларусі № 108 ад 1 красавіка 2026 года. На ўсё — год. Часу, на першы погляд, дастаткова. Аднак на дзяржаўным прадпрыемстве «Сталічны транспарт і сувязь» — у недалёкай будучыні адзіным аператары новай платформы — час на разварушванне не закладваюць. Там ужо сёння вядзецца інтэнсіўная работа па кансалідацыі працэсаў з усімі аператарамі краіны, пасажырскімі тэрміналамі і перавозчыкамі, якія выконваюць перавозкі ў рэгулярных зносінах.
«Вучыся і працуй!» — так называецца новая ініцыятыва для моладзі, запушчаная Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны сумесна з Міністэрствам адукацыі
Па даных Мінпрацы, сёння больш за палову беларускіх студэнтаў сумяшчаюць працу з вучобай. І ініцыятыва дапаможа ім працаўладкавацца яшчэ да атрымання дыплома. На першым этапе яна ахопіць больш за 140 пасад у розных сферах. Напрыклад, для эканамістаў адкрыта звыш 400 вакансій, для спецыялістаў у сферы продажаў — больш за 500, для педагогаў — больш за 200.
Беларускія дзесяцікласнікі адправіліся на вучэбна-палявыя зборы
Паспрабаваць салдацкага хлеба
2 чэрвеня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры адкрыецца беларускі аграпрамысловы тыдзень
Традыцыя здзіўляць
У Беларусі прайшоў першы этап цэнтралізаванага экзамену
Няхай іх білет будзе шчаслівым!
У школах Беларусі празвінеў апошні званок
Сёлета фармат свята быў зменены — агульнарэспубліканскі «Апошні званок» вырашылі не праводзіць з-за вялікай загрузкі выпускнікоў, звязанай са здачай экзаменаў. Аднак апошні званок 23 мая прагучаў святочна, весела па ўсёй прасторы нашай краіны, па ўсіх вялікіх і малых гарадах — як і належыць такому маштабнаму мерапрыемству і знакавай падзеі. Яно і зразумела: мы адпраўляем у дарослае жыццё тысячы нашых дзяцей, чарговую плеяду маладых, дзёрзкіх, таленавітых — тых, хто будзе будаваць сваю будучыню і будучыню сваёй краіны.
Летні лагер для дзіцяці: колькі гэта каштуе сёлета?
Да апошняга ў гэтым навучальным годзе школьнага званка часу амаль не засталося. Для бацькоў надышоў час вырашаць пытанне арганізацыі летняга адпачынку для дзіцяці. Школьных, загарадных, спартыўных лагераў у Беларусі больш за 5 тысяч. Але следам за пытаннем «куды» ідзе пытанне «колькі». Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзя Балбатоўскага.