Навiны
«Царэўна-жаба», выстава «Я вам пішу...» і праект «Паляванне на ведзьмаў»
«У страчаных землях», міжнародная выстава котак «Сакавіцкія котаагледзіны 2025», «Брацікі», спектакль «Блытаніна», «Мужчына і жанчына», «Царэўна-жаба», «Свет жанчын», «Калейдаскоп (не) звычайных гісторый», «Вар’яцкае жыццё Сальвадора Далі», «Восем жанчын», выстава «Я вам пішу...» і выставачны праект «Паляванне на ведзьмаў» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Як добра вы ведаеце Канстытуцыю? Тэст
15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Канстытуцыя вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян. Вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя аб’яўляе чалавека, яго жыццё.
Надвор'е: Чакаецца наліпанне мокрага снегу плюс галалёдзіца
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, нас чакаюць сур’ёзныя сінаптычныя змены. У найбліжэйшыя суткі і на выхадныя надвор’е карэнным чынам сапсуецца.
Мой муж Аляксандр...І трошкі не мой?
...Пра Аркадзя, удзельніка першынства Расіі па следж-хакею (хакею на санях), я даведалася з інтэрнэта.
Чалавек без сяброў, што печ без дроў. Тое ж можна сказаць і пра газету
Хто ў сябрах у «Звязды»? Не вам казаць: ну, вядома ж, нашы былыя супрацоўнікі-ветэраны, ну, вядома ж, адданыя падпісчыкі і чытачы, нашы заснавальнікі, героі публікацый, рэкламадаўцы, суразмоўцы, але...
Надвор'е: Спачатку прыгрэе, а пасля пахаладае
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, пасля анамальна цёплых выхадных надвор’е першай паловы тыдня яшчэ будзе характарызавацца таксама надзвычай высокім тэмпературным фонам. А вось у канцы тыдня халоднае паветра паўночных шырот прынясе ў Беларусь зменлівае сакавіцкае надвор’е.
Пачатак сакавіка — ідэальная пара для пасадкі расады
У гэты перыяд рэкамендуецца высаджваць таматы, перцы і баклажаны — яны доўга ўзыходзяць і павольна растуць, таму ранні старт ім неабходны. Высейваюць раннюю моркву, радыску, буракі, гарох, цыбулю-чарнушку, а таксама разнастайную зеляніну — кроп, пятрушку, пастарнак, ліставую салату. Гэта холадаўстойлівыя культуры, якія добра пераносяць невялікія замаразкі. Адзіная ўмова — прагрэў глебы да 3–10 °С, без якога насенне не пачне прарастаць.
Усходні гараскоп на тыдзень
Авен. Першая палова тыдня спрыяе актыўнай інтэлектуальнай і творчай дзейнасці. Удалы час для змены іміджа. У другой палове тыдня вы можаце адчуць узмацненне патрэбы ў спакойным і расслабленым адпачынку ў абстаноўцы цішыні і камфорту.
Як пана віншавалі... У казцы і ў школе
Час ад часу, мусіць, кожнага з ветэранаў-настаўнікаў памяць вяртае ў чароўную школьную краіну, да яе жыхароў. Вось і надоечы шмат што ўзгадалася — захацелася расказаць.