Навiны
Што пасеем? Як не памыліцца з выбарам...
Якаснае насенне — найважнейшая ўмова будучага ўраджаю і ў прамысловых маштабах, і на асабістых градках. Ад пасяўнога матэрыялу ўвесну будзе залежаць настрой гаспадароў напрыканцы лета, калі прыйдзе час «жніва». Ужо сёння агароднікі-аматары рыхтуюцца да пасяўной. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова наведаць любую краму «Насенне». Пакупнікоў шмат, асартымент вялікі, цэны — розныя. Ну а мы загадзя спыталі ў навукоўцаў, як аматару не памыліцца з выбарам пасяўнога матэрыялу.
«Белавежская пушча», музычны вечар «Вячэрняя маліна» і сімфанічны аркестр
Выстава «Свет веера», «Адкрываючы нябачны сусвет», «Белавежская пушча», «Візіт старой дамы», спектакль «Закладнікі кахання», «Фініст. Першы волат», «Доктар фiласофii», «Аклады для абразоў. Традыцыі і сучаснаць», музычны вечар «Вячэрняя маліна», «Месяц Сальеры», сімфанічны аркестр «Чырвоная капэла» і «Пётр I — жыццё і дзеі» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Хлеб-соль для маладых... І не толькі
Гэтага чалавека (назавём Пятром Пятровічам) ужо няма сярод жывых, яго дачка на пенсіі і, магчыма, нават не ведае, што яе бацечка меў калісьці досыць незвычайнае хобі.
Надвор’е: маразы будуць мацнець
З пачатку лютага тэмпература паветра працягвае паніжацца. Праўда, адбываецца гэта паступова, і ўсё яшчэ на 1–4 градусы цяплей за сярэднія шматгадовыя паказчыкі. У далейшым маразы будуць узмацняцца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сцежкамі знакамітага земляка
Бацькаўшчыну, малую радзіму народнага артыста Беларусі, кінарэжысёра, сцэнарыста Міхаіла Пташука ў дзень яго нараджэння наведалі члены літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца», што працуе пры Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя Яна Чачота.
Як кахаць, дык каралеву, як выпісваць, то «Звязду»!
Спачатку былі пісьмы — пра гаротнае ваеннае дзяцінства, бацькоў, пра ненавісную настаўніцу, якая біла дзяцей, і любімую, што выкладала беларускую мову; пісьмы-роздумы пра жыццё і праблемы выхавання, пра лёсы канкрэтных людзей. Былі ўрэшце вясёлыя ды праўдзівыя гісторыі аб прыгодах мясцовага Несцеркі — шаўца Грышы Карабейкі і яго сябра Моні.
У чым перавагі і недахопы карлікавых дрэў?
Многіх садаводаў-аматараў цікавяць нізкарослыя насаджэнні — дрэвы-«карлікі». Чым жа выкліканы гэты інтарэс?
«Што ні восень гэткі знак нам дарэчы...Яшчэ і як!»
Леташнім летам адзін мужчынка ў вёску паехаў: дровы нарыхтоўваў, дах перакрываў, студню чысціў, сена касіў... Адпачываў, карацей, і па поўнай праграме: калі двойчы, калі тройчы на дзень на рэчку хадзіў. Спачатку ў плаўках купаўся, потым — асмялеў: усё роўна ж нікога няма? На бераг неяк вылез, галаву ўгору задраў, стаіць, абсыхае... Аж чуе — шоргат нейкі... Аж бачыць — прыгажуня ідзе: напрасткі, да яго і такая... Сэрца зайшлося!
Надвор'е: На тыдні падмарозіць да мінус 14
Па апошніх даных, сярэднясутачны паказчык па краіне складае ад мінус 1 да плюс 1, што на 3–6 градусаў вышэй за шматгадовыя значэнні. На гэтым тыдні паніжэнне тэмпературнага фону працягнецца, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.