Навiны
На фестывалі нацыянальных культур прадставяць народныя брэнды ўсе вобласці Беларусі
Якім будзе «Беларускi падворак» на XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, заключныя мерапрыемствы якога пройдуць 5-6 чэрвеня ў Гродне, і як прадоўжыцца свята на Аўгустоўскім канале, расказала на прэс-канферэнцыі галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Настасся Пекар, перадае БелТА.
Больш за 800 чалавек прымуць удзел у шэсці на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур
Больш за 800 прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі, пройдуць у маляўнічым шэсці ў першы дзень XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, заключныя мерапрыемствы якога 5 і 6 чэрвеня адбудуцца ў Гродне. Аб гэтым расказаў мастацкі кіраўнік фестывалю Валерый Грамада, паведамляе БелТА.
Што чакае гасцей і ўдзельнікаў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
Два дні ў Гродне, трэці — на Аўгустоўскім канале: што чакае гасцей і ўдзельнікаў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, заключныя мерапрыемствы якога стартуюць 5 чэрвеня, паведамляе БелТА.
«Прысвячэнне жанчыне» стане адной з тэм фестывалю «Маладзечна-2026»
XXV юбілейны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна пройдзе з 9 па 13 чэрвеня 2026 года. Гэта маштабная культурная падзея традыцыйна збірае найлепшых айчынных артыстаў, паэтаў і маладых выканаўцаў.
Распрацавана сувенірная прадукцыя XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
У цэнтры культуры «Віцебск» распрацавана сувенірная прадукцыя XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Гэта каля 40 вырабаў: пано, футболкі, гурткі, магніты, блакноты і многае іншае. Пра гэта паведамляе БелТА.
Гімн сям’і прагучаў у Валожынскім раёне
На базе аздараўленчага лагера «Крынічка» ў Валожынскім раёне прайшоў гала-канцэрт ІІІ Рэспубліканскага сямейнага фестывалю «РАЗАМ», арганізаванага ГА «Беларускі саюз жанчын» і прысвечанага Дню сям’і. Ён сабраў 19 творчых сем’яў з усіх рэгіёнаў краіны.
Фундамент будучыні: як форум «РАЗАМ» аб’яднаў пакаленні ў Валожынскім раёне
15 і 16 мая ціхая вёска Барок стала неафіцыйнай «сямейнай сталіцай» Беларусі. У 45 кіламетрах ад Мінска, на базе аздараўленчага лагера «Раднічок», прайшоў III Рэспубліканскі сямейны фестываль «РАЗАМ». Вынікі двухдзённага марафону творчасці і адзінства — у нашым матэрыяле.
Мінскі абласны краязнаўчы музей 22 мая правядзе фестываль жаночых прафесій
Мінскі абласны краязнаўчы музей 22 мая зладзіць «Фестываль прафесій 2.0: жаночы фармат». Пра гэта БелТА паведамілі ва ўстанове.
Чытачоў і пісьменнікаў збірае Пінск
У палескай сталіцы пройдзе II Брэсцкі абласны фестываль дзіцячай кнігі. Нагадаем, што першы прайшоў летась, у Баранавіцкім раёне, у вёсцы Новая Мыш.
Мсціслаўшчына запрашае на фестываль сямейных традыцый
З 13 па 15 мая Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна праводзіць фестываль сямейных традыцый «Родны кут». Мерапрыемства прысвечана Году беларускай жанчыны.