
Лагойскі раён — месца партызанскай славы
Ваенныя падзеі, якія адбываліся паблізу мясцовасці, дзе я нарадзіўся, пакінулі глыбокі след у маёй памяці. У 70-я гады яшчэ жыло даволі шмат аднавяскоўцаў, хто на сабе адчуў усе жахі вайны. Нехта з маіх землякоў змагаўся ў партызанскіх атрадах, ваяваў на фронце, а камусьці давялося жыць і выжываць пры акупацыйнай уладзе. Бывала, у нашай хаце вечарамі збіраліся суседзі, і тады пачыналіся развярэджваючыя сэрца ўспаміны, якія пакідалі свой глыбокі след, нараджалі самыя розныя пачуцці і адчуванні — ад шчыра спачувальных, суперажывальных да невыказна абуральных, гнеўных, пратэстуючых. У маёй памяці і цяпер жывуць тыя ўражлівыя, страшныя карціны, жывыя, эмацыянальна прачулыя і асобасна перажытыя эпізоды, пра якія распавядалі сведкі ваенных падзей, мае землякі. І сёння часам проста здзіўляешся, як можна было ўсё гэта вынесці, пераадолець тыя жудасныя выпрабаванні і, нягледзячы на перажытае, застацца людзьмі, не страціць веру ў лепшае, у чалавечнае, святлалюбнае.

У Мінску прайшла міжнародная міжпартыйная канферэнцыя, дзе абмяркоўвалася ідэалогія адзінства
Аснова Вялікай Перамогі

У пасляваенныя гады мастакі апавялі мір і стваральную працу
Лейтматывам выяўленчага мастацтва Беларусі першых пасляваенных дзесяцігоддзяў была, безумоўна, прага жыцця. Творцы апявалі мір, засяроджваючыся на тэмах стваральнай працы і кароткага каштоўнага адпачынку гараджаніна і вяскоўца. У ліку аўтараў, якія прысвяцілі сваю творчасць гэтаму кірунку, быў Адольф Гугель.


Лісты Перамогі — сведчанне жорсткай эпохі
Іх пісалі ў зямлянках і шпіталях, у акопах і пры хвілінным зацішшы на полі бою. Тысячы салдацкіх «трохкутнікаў» ляцелі па краіне, у кожным — любоў, каханне, пяшчота, трывога за блізкіх, нянавісць да ворага і бясконцая вера ў Перамогу.

У аб’ектыве памяці — подзвіг народа
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны закранулі кожнага беларуса, адбіліся на жыцці кожнай сям’і, боль роднай зямлі перадаецца з пакалення ў пакаленне, а ўспаміны сведкаў служаць напамінам пра тое страшнае, што перажыў наш народ. Фотавыстаўка «Памяць у аб’ектыве — 80 гадоў подзвігу», прысвечаная юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, працуе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Сібірачка Валянціна Баранава прайшла сувязісткай усю Вялікую Айчынную вайну, памяць пра якую захоўвае і ў 102 гады
Цяжка паверыць, што гэтая прыгожая, актыўная і нястомная жанчына перасягнула векавы рубеж. Валянціна Баранава прайшла сувязісткай усю Вялікую Айчынную, якую ніколі не забудзе. У 1950-я яна, сібірачка, пераехала ў Гродна, і беларуская зямля стала для яе родна, і ў 2023 годзе сустрэла тут 100-гадовы юбілей. Калі ў дзень святкавання 895-годдзя Гродна, які стаў за сем дзесяцігоддзяў родным нашай гераіні, на вялікай сцэне абласной філармоніі Валянціне Пятроўне ўручалі стужку і знакі адзнакі Ганаровага грамадзяніна горада, тысячная зала апладзіравала ёй стоячы. А ў Палацы Незалежнасці ў Мінску, куды яе запрасіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, каб асабіста ўручыць ордэн Пашаны, яна прачытала ў знак падзякі праніклівыя вершы аб стойкасці ваеннага пакалення.



Лукашэнка: Вялікая Перамога — каштоўнасць, якую мы адпісваем берагчы сваім дзецям і ўнукам
Беларусь і яе партнёры павінны зрабіць усё, каб не дапусціць новай сусветнай бойні. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 траўня падчас выступу на вайсковым парадзе ў Мінску, прысвечаным 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе БелТА.