Навiны
220
Шымановіч і Козырава выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Італіі ў парным разрадзе
05.06.2025
Ірына Шымановіч і Марыя Козырава выступяць у фінале тэніснага турніру з катэгорыі WTA 125 у італьянскім Бары ў парным разрадзе. Гэта высветлілася пасля таго, як полька Мая Хвалынска і Лаура Пігосі з Бразіліі, супраць якіх у паўфінале павінна была пазмагацца беларуска-расійская пара, зняліся са спаборніцтваў. Пра гэта паведамляе SB. by.