У кнігу вядомага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Муравейкі ўвайшлі вершы пра яго дзіцячыя і юнацкія гады, пра баявое братэрства, апавяданні, успаміны, літаратуразнаўчыя нарысы, сатырычныя творы, напісаныя на працягу ўсяго жыцця. Сярод герояў кнігі — франтавыя сябры аўтара, пісьменнікі, простыя людзі.
Ля ракі, ля беражку
Зорным вечарам
Угаворвала гармонь
Сэрца нечае.
Не жадала адпачыць
Галасістая.
Даставаў хлапец з нябёс
Зоры чыстыя.
Даставаў, дарыў сваёй
Ён выбранніцы…
Усе б зорачкі дастаў,
Каб не раніца.
(1958 г.)
_______________________________________________________________________________________________________
Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).
Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:
+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65
За девять месяцев 2024 года во всех странах ЕАЭС выросла зарплата
Члены Совета Республики провели единый день приема граждан во всех районах столицы
Искусство - важная и неотъемлемая составляющая в формировании личности молодого человека.