Папярэднія кнігі пісьменніцы Таццяны Мушынскай, адрасаваныя дзіцячай аўдыторыі, – “Віця Неслух у краіне мурашоў” (1995), “Калі тата – Дзед Мароз” (2000), “Свята печанай бульбы” (2003), “Вожыкі ў футбол гуляюць” (2008) – аказаліся надзвычай запатрабаваныя юнымі чытачамі.
Новы зборнік вершаў “Хто ў лесе самы смелы?”, які выпусціў сёлета выдавецкі дом “Звязда”, будзе цікавы дашкольнікам і малодшым школьнікам. Спатрэбіцца настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелям дзіцячых садкоў, а таксама бацькам, бабулям і дзядулям для сумеснага чытання з дзецьмі і ўнукамі.
Змешчаныя ў зборніку вершы адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пор года, карціны лесу, поля, саду. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць прывабны вобраз навакольнага свету.
_______________________________________________________________________________________________________
Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).
Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:
+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65
С началом учебного года регистрируется и рост заболеваемости респираторными инфекциями.
Как отмечают финансовые эксперты, рынок жилой недвижимости вышел на беспрецедентно высокие показатели по количеству сделок.
С режиссером «Киношников» — наш разговор о мечтах и их воплощении в реальность.
В академии последипломного образования прошел круглый стол.