Месца, дзе кабачкі ператвараюцца ў хрызантэмы, радыска — у гваздзікі, цыбуля — у цюльпаны, перац — у ліліі, а кавун — у ажурны барэльеф, можна знайсці па... сакавітым водары. Завітаўшы ў Палац культуры ветэранаў у сталіцы, дзе днямі праходзіў чэмпіянат па карвінгу (мастацкая разьба па гародніне і садавіне), кожны мог у гэтым упэўніцца. Кветкі, карункі і арнаменты майстры карвінгу робяць з самых свежых «матэрыялаў»...
1381787314706_1
— Часцей за ўсё я раблю такія кампазіцыі для сямейнага святочнага стала, калі чакаецца прыход гасцей. Хочацца парадаваць усіх запрошаных чымсьці прыгожым, — распавядае адна з удзельніц спаборніцтваў Вольга Жывіца.
1381787317210_2
Карвінгам, дарэчы, называецца не толькі разьба па гародніне і садавіне, а яшчэ і па дрэве, камені і лёдзе. Для тых, каму найбольш блізкі менавіта «кулінарны» карвінг, варта ведаць некаторыя правілы: нельга браць прадукты, якія хутка цямнеюць, бо гэта сапсуе ўсю прыгажосць, не варта таксама аздабляць стравы дэкаратыўнымі элементамі, што не спалучаюцца з імі па смаку (напрыклад, ружачкі з памідораў на крэветках — не самы лепшы варыянт). Як давялося ўпэўніцца, кожны спрактыкаваны карвінгіст мае свае сакрэты: напрыклад, адна з удзельніц кідала гатовыя кветкі ў талерку з вадой, каб даўжэй выглядалі «бадзёрымі».
1381787319137_3
Майстрыхі і рады б расказаць больш, і нават навучыць, але журы прыспешвае, таму вакол адчуваецца ўсеагульнае хваляванне. Жаночыя рукі (мужчын сярод канкурсантаў не было) акуратна і спрытна рэжуць садавіну і гародніну спецыяльнымі нажамі. У некаторых выпадках пасля «творчага пераасэнсавання» той жа цыбулі цяжка зразумець, што кветка ці лісточак зроблены менавіта з яе. Майстрыхі, дарэчы, амаль усе займаюцца карвінгам у якасці хобі. Усяго некалькі ўдзельніц працуюць кухарамі і лічаць такі навык прафесійным. Астатнія (настаўнікі, кладаўшчыкі, слесары, лабаранты, медсёстры, прыбіральшчыцы) — па-за межамі конкурсу. Аб'ядноўвае іх уменне ствараць сапраўднае мастацтва з будзённых рэчаў. Ганна ГАРУСТОВІЧ. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
О чем нужно подумать и как реально оценить свои силы перед усыновлением?
Накануне профессионального праздника педагогов в Национальном пресс-центре обсудили имидж учителя, всестороннее развитие студентов педагогических вузов и новые проекты.
Рассказываем, почему туда стоит сходить.
Партия товаров, предназначенная для белорусских субъектов хозяйствования, была отгружена в порту Шанхая в августе 2024 года.