Вы здесь

Крысціна Стараселец: «Бог аддаў гэту перамогу мне...»


Узы­хо­дзя­чая зор­ка бе­ла­рус­ка­га спор­ту брас­таў­чан­ка Крыс­ці­на Ста­ра­се­лец сё­ле­та толь­кі і ро­біць, што збі­рае ме­да­лі. Спа­чат­ку яна ста­ла чэм­пі­ён­кай Еў­ро­пы па ака­дэ­міч­ным вес­ла­ван­ні ся­род юні­ё­раў, паз­ней пры­нес­ла пер­шае "зо­ла­та" ка­ман­дзе на дру­гіх лет­ніх юнац­кіх Алім­пій­скіх гуль­нях у Нан­кі­не. Вяр­нуў­шы­ся на ра­дзі­му, са­бра­ла ме­да­лі ўсіх вар­тас­цяў на Куб­ку Бе­ла­ру­сі. А на юнац­кім чэм­пі­я­на­це све­ту ў Фран­цыі за­ва­я­ва­ла се­раб­ро. Ка­рэс­пан­дэн­ту "Звяз­ды" Крыс­ці­на рас­па­вя­ла пра тое, як тра­пі­ла ў ака­дэ­міч­нае вес­ла­ван­не, хто пры­вёў яе да пе­ра­мо­гі, і пра свае за­хап­лен­ні: вы­шы­ван­не, шо­пінг і пра­гляд філь­маў з... лю­бі­мым са­ба­кам. 1-15

1-15

Мы су­стрэ­лі­ся з Крыс­ці­най ра­ні­цай вы­хад­но­га дня ў ад­ным з са­мых спар­тыў­ных ра­ё­наў ста­лі­цы: ка­ля "Мінск-Арэ­ны". Дзяў­чы­на спя­ша­ец­ца ў ганд­лё­вы цэнтр, які зна­хо­дзіц­ца не­па­да­лёк, але з за­да­валь­нен­нем і вель­мі сме­ла ад­каз­вае на ўсе мае пы­тан­ні. Ві­даць, што пас­ля ня­даў­ня­га пос­пе­ху ма­ла­дая спарт­смен­ка ўжо пры­вык­ла да ўва­гі з бо­ку жур­на­ліс­таў, і гэ­та яе ні кро­пель­кі не бян­тэ­жыць. — Пер­шы час я вель­мі нер­ва­ва­ла­ся, асаб­лі­ва ка­лі мя­не зды­ма­ла ві­дэа­ка­ме­ра. Ба­я­ла­ся ка­мусь­ці па­ка­зац­ца не вель­мі ра­зум­най ці ска­заць што-не­будзь не так. І, ду­маю, гэ­та бы­ло ві­даць з бо­ку. Ад­ра­зу пас­ля пе­ра­мо­гі ста­лі па­сту­паць зван­кі ў Нан­кін, я ў той дзень і так бы­ла вель­мі стом­ле­ная, а яшчэ столь­кі пы­тан­няў. Бы­ло вель­мі скла­да­на. Ува­га за­ста­ец­ца і да гэ­та­га ча­су: шмат зван­коў, ін­тэр­в'ю. Зда­ец­ца, што я ўжо ўсё рас­ка­за­ла, але — не. У гэ­тым жур­на­ліс­там са мной, на­пэў­на, па­шан­ца­ва­ла, та­му што, ка­лі я нер­ву­ю­ся, шмат га­ва­ру. — Крыс­ці­на, ты за­ва­я­ва­ла пер­шае зо­ла­та для Бе­ла­ру­сі на гэ­тай юнац­кай Алім­пі­я­дзе і пер­шае ў гіс­то­рыі па­доб­ных спа­бор­ніц­тваў у ака­дэ­міч­ным вес­ла­ван­ні. Якія па­чуц­ці бы­лі пас­ля пе­ра­мо­гі? — У пер­шую чар­гу вя­лі­кі го­нар за кра­і­ну і за ся­бе. Спа­чат­ку на­огул не ве­ры­ла, што я гэ­та зра­бі­ла. Да гэ­тай пе­ра­мо­гі я вель­мі доў­га іш­ла, і ака­за­ла­ся, што 6 га­доў пра­ца­ва­ла не­здар­ма. Уво­гу­ле, мне зда­ец­ца, што ка­лі б гэ­та быў не пер­шы ме­даль для Бе­ла­ру­сі, то не бы­ло б столь­кі эмо­цый, і, маг­чы­ма, я на­огул бы не вый­гра­ла. Бы­ла б трэ­цяя ці чац­вёр­тая. Сцяг, які ля­жаў у лод­цы: на­шы трэ­не­ры, якія кры­ча­лі на фі­ні­шы, — без гэ­та­га я б не да­гна­ла са­пер­ні­цу. Быў фо­та­фі­ніш, нас раз­дзя­лі­ла до­ля со­тых, мы ад­ноль­ка­ва іш­лі прак­тыч­на ўсю дыс­тан­цыю, але Бог вы­ра­шыў ад­даць гэ­тую пе­ра­мо­гу мне. Да гэ­та­га ў Крыс­ці­ны бы­лі пры­за­выя мес­цы на юнац­кіх чэм­пі­я­на­тах све­ту і Еў­ро­пы, але зо­ла­та Алім­пій­скіх гуль­няў па­куль з'яў­ля­ец­ца са­май га­лоў­най пе­ра­мо­гай ма­ла­дой спарт­смен­кі. Та­та пра се­раб­ро на­ват і слу­хаць не ха­цеў, гэ­та ўсё вель­мі ціс­ну­ла на мя­не, але з ін­ша­га бо­ку, мо­жа, чымсь­ці і да­па­маг­ло, та­му што ні­што не да­зва­ля­ла мне зда­вац­ца. Пас­ля пе­ра­мо­гі баць­кі бы­лі вель­мі шчас­лі­выя, пла­ка­лі. Та­та ка­жа, што ў гэ­ты дзень у све­це не бы­ло ча­ла­ве­ка больш шчас­лі­ва­га, чым ён. — І ты пла­ка­ла так­са­ма... — Ды я на­огул вель­мі эма­цый­ны ча­ла­век, мя­не вель­мі лёг­ка рас­чу­ліць. Лію слё­зы ад ба­наль­най ме­лад­ра­мы. Час­та пла­чу... ад ра­дас­ці. Доб­ра, што толь­кі ад гэ­та­га. Як гэ­та звы­чай­на бы­вае ў па­спя­хо­вых спарт­сме­наў, Крыс­ці­на на­ра­дзі­ла­ся ў спар­тыў­най сям'і: та­та зай­маў­ся пла­ван­нем, але не вы­ка­наў нар­ма­тыў май­стра спор­ту і за­ха­цеў, каб гэ­та зра­бі­ла яго дач­ка, та­му і ад­даў дзяў­чын­ку ў пла­ван­не. Ма­ма зай­ма­ла­ся мно­гі­мі ві­да­мі спор­ту, ад­ным з якіх быў па­ра­шут­ны: за яе пля­чы­ма мност­ва скач­коў. Ад­нак, як пры­зна­ец­ца са­ма Крыс­ці­на, на­ўрад ці ка­лі-не­будзь яна паў­то­рыць ма­ту­лін подз­віг — вель­мі ба­іц­ца вы­шы­ні. У ака­дэ­міч­нае вес­ла­ван­не Крыс­ці­на, мож­на ска­заць, тра­пі­ла вы­пад­ко­ва: пад­час за­ня­ткаў пла­ван­нем уз­нік­лі праб­ле­мы са зда­роў­ем, з-за ча­го трэ­ні­роў­кі да­вя­ло­ся спы­ніць. — Я на­огул ні­ко­лі не па­ду­ма­ла б, што бу­ду зай­мац­ца вес­ла­ван­нем, гэ­та бы­ло неш­та не­рэ­аль­нае для мя­не. Заў­сё­ды лі­чы­ла гэ­ты від чыс­та муж­чын­скім, мне зда­ва­ла­ся, што там усе вель­мі "зда­ро­выя дзеў­кі", пра­бач­це за вы­раз (смя­ец­ца). І гэ­та так скла­да­на, хоць у пла­ван­ні так­са­ма бы­ло ня­лёг­ка. Ка­лі я скон­чы­ла зай­мац­ца ў ба­сей­не, не ве­да­ла, ку­ды ся­бе па­дзець, та­му што са спор­там я бы­ла звя­за­на заў­сё­ды. Па­ча­лі ха­дзіць з ма­май у трэ­на­жор­ную за­лу на вяс­ляр­ным ка­на­ле, і там мя­не ўжо за­ўва­жы­ла Іры­на Але­гаў­на Па­пен­ка. Я пры­цяг­ну­ла яе по­гляд, та­му што бы­ла вы­со­кая: у два­нац­цаць га­доў та­кая, як і ця­пер. Усе ду­ма­лі, што я яшчэ вы­рас­ту, але гэ­та­га не зда­ры­ла­ся. Ра­ней менш за 180 см рос­ту дзяў­чат у вес­ла­ван­не не бра­лі, а я — 172 сан­ты­мет­ры. Іры­на Але­гаў­на па­ды­шла да мя­не і пра­па­на­ва­ла зай­мац­ца ака­дэ­міч­ным вес­ла­ван­нем. Я ад­ка­за­ла, што ў іх там усё вя­лі­кія і я ту­ды не пай­ду. Яна зня­ла плашч і ка­жа: "Па­гля­дзі на мя­не, у мя­не дрэн­ная по­стаць?" Ёй на той мо­мант бы­ло со­рак з не­вя­лі­кім га­доў, я не змаг­ла ні­чо­га за­пя­рэ­чыць, та­му што яна са­праў­ды вель­мі строй­ная, пры­го­жая, вы­со­кая. Я вы­ра­шы­ла па­спра­ба­ваць, і мне спа­да­ба­ла­ся. У нас ні­ко­лі не бы­вае ма­на­тон­най пра­цы: сён­ня мы ідзем на крос, заўт­ра ў лод­ку, пас­ля­заўт­ра ро­бім штан­гу — па­ста­ян­на неш­та роз­нае, су­ма­ваць не пры­хо­дзіц­ца. — Як вя­до­ма, пе­ра­ход з юнац­ка­га спор­ту ў да­рос­лы у мно­гіх спарт­сме­наў пра­хо­дзіць вель­мі скла­да­на. Ця­бе гэ­та ўжо за­кра­ну­ла? — На між­на­род­ным уз­роў­ні ў да­рос­лых спа­бор­ніц­твах я яшчэ не вы­сту­па­ла. Ся­род да­рос­лых на рэс­пуб­лі­кан­скім уз­роў­ні я ве­даю тых дзяў­чат, якія вы­сту­па­юць на сур'­ёз­ных су­свет­ных тур­ні­рах. І мне зда­ец­ца, я не ад­стаю ад іх. Вя­до­ма, гэ­ты пе­ра­ход бу­дзе вель­мі цяж­кім і для мя­не. На да­рос­лым уз­роў­ні кан­ку­рэн­цыя на­шмат вы­шэй­шая, маг­чы­ма на­ват, што га­ды два я бу­ду ся­дзець без ме­да­лёў (не ха­це­ла­ся б, вя­до­ма, та­ко­га раз­віц­ця па­дзей, та­му я бу­ду ста­рац­ца), але гэ­та бу­дзе вель­мі цяж­ка. 1-13

1-13

Пас­ля юнац­кай Алім­пі­я­ды ў Нан­кі­не Крыс­ці­на пры­ня­ла ўдзел у Куб­ку Бе­ла­ру­сі, дзе са­бра­ла ўвесь кам­плект уз­на­га­род: зо­ла­та ў "чац­вёр­цы", се­раб­ро ў "двой­цы" і брон­зу ў "вась­мёр­цы". А так­са­ма ў чэм­пі­я­на­це све­ту ся­род сту­дэн­таў у Фран­цыі, дзе ў па­ры з Тац­ця­най Клі­мо­віч за­ня­ла дру­гое мес­ца. — Які фар­мат го­нак та­бе па­да­ба­ец­ца больш — адзі­ноч­кі або ў "двой­цы", "чац­вёр­цы"? — На­огул я заў­сё­ды лю­бі­ла адзі­ноч­ку, але гэ­та вель­мі цяж­ка і фі­зіч­на, і ма­раль­на. Па­спра­ба­ва­лі ў двой­цы з Тац­ця­най, і мне спа­да­ба­ла­ся. У адзі­ноч­цы ты ве­да­еш, што ўсё за­ле­жыць толь­кі ад ця­бе, ні­хто не пад­вя­дзе. Ка­лі пе­ра­ма­га­еш, то гэ­та толь­кі твая пе­ра­мо­га. Але і ў ка­ман­дзе так­са­ма доб­ра, ка­лі пе­ра­ма­га­еш — атрым­лі­ва­еш за­да­валь­нен­не ад та­го, што мы зра­бі­лі гэ­та ра­зам. У кож­ным ві­дзе ёсць і свае плю­сы, і мі­ну­сы, зу­сім роз­ная псі­ха­ло­гія. — Пад­час дыс­тан­цыі па­спя­ва­еш пра што-не­будзь ду­маць? — Ка­лі ня­ма асаб­лі­вай ба­раць­бы, мо­жа, пра што-не­будзь і па­спя­ва­еш па­ду­маць. Але вось у гэ­тым фі­на­ле на Алім­пі­я­дзе я ду­ма­ла толь­кі пра тое, што па­він­на вый­граць для кра­і­ны, ус­па­мі­на­ла, што шмат лю­дзей мне пі­са­лі, ка­лі бы­ло цяж­ка. У ас­тат­ніх вы­пад­ках звы­чай­на ду­маю толь­кі пра гон­ку: як да­гнаць і як зра­біць так, каб не да­гна­лі ця­бе. — Што са­мае скла­да­нае для ця­бе ў спор­це? — Скла­да­нас­ці ёсць у пер­шую чар­гу ў тэх­ніч­ным пла­не. Мне вель­мі цяж­ка пра­ца­ваць, та­му што я ма­лень­кая па рос­це і лёг­кая па ва­зе. Трэ­ні­роў­кі ў нас вель­мі цяж­кія, па 3-4 га­дзі­ны, шмат прак­ты­ка­ван­няў на вы­нос­лі­васць. Ча­сам цяж­ка пе­ра­сі­ліць ся­бе, пры­му­сіць шмат пра­ца­ваць, дзесь­ці па­цяр­пець. Цяж­ка бы­вае і псі­ха­ла­гіч­на. У мя­не ма­ма спар­тыў­ны псі­хо­лаг, яна да­па­ма­гае мне, дае чы­таць роз­ныя ка­рыс­ныя кні­гі. І я вы­бра­ла гэ­тую ж спе­цы­яль­насць не вы­пад­ко­ва. Крыс­ці­на ву­чыц­ца ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це фі­зіч­най куль­ту­ры па спе­цы­яль­нас­ці "Спар­тыў­ны псі­хо­лаг". Ад­зна­чае, што ву­чо­ба ёй вель­мі па­да­ба­ец­ца і да­ец­ца лёг­ка. За доб­рыя спар­тыў­ныя вы­ні­кі дзяў­чы­не вы­дзе­лі­лі па­кой у ін­тэр­на­це. Мно­гія вы­клад­чы­кі га­то­выя да­па­ма­гаць і пры зда­чы се­сіі, ад­нак спарт­смен­ка ка­рыс­та­ец­ца гэ­тай да­па­мо­гай не заў­сё­ды, бо ра­зу­мее: спар­тыў­ныя вы­ні­кі мо­гуць сыс­ці, а ве­ды атрым­лі­ваць трэ­ба. — Я пай­шла ву­чыц­ца на спар­тыў­на­га псі­хо­ла­га ў пер­шую чар­гу для ся­бе, а так­са­ма каб у бу­ду­чы­ні да­па­ма­гаць спарт­сме­нам. Як ні дзіў­на, мне вель­мі па­да­ба­ец­ца ха­дзіць на па­ры, з за­да­валь­нен­нем пра­ся­дзе­ла б там ўвесь год, як гэ­та ро­біць боль­шасць сту­дэн­таў. Па­коль­кі з-за спа­бор­ніц­тваў і трэ­ні­ро­вак я пра­пус­каю шмат, за ты­дзень да­во­дзіц­ца ву­чыць тое, што лю­дзі ву­чы­лі за се­местр, але я спраў­ля­ю­ся. — Чым сён­ня та­бе да­во­дзіц­ца ах­вя­ра­ваць дзе­ля спор­ту? — У пер­шую чар­гу — зно­сі­на­мі з баць­ка­мі і сяб­ра­мі. Воль­на­га ча­су ня­ма на­огул. Пе­рад Алім­пі­я­дай, на­прык­лад, я трэ­ні­ра­ва­ла­ся ў рэ­жы­ме Кі­тая: пра­чы­на­ла­ся а 3-й га­дзі­не но­чы, кла­ла­ся спаць у 6 ве­ча­ра і на­огул ні­ко­га не ба­чы­ла. Я пры­хо­джу да­до­му, та­та яшчэ толь­кі сне­дае. Пас­ля трэ­ні­роў­кі абе­даю і кла­ду­ся спаць. Мно­гія жур­на­ліс­ты і спар­тыў­ныя спе­цы­я­ліс­ты ўжо даў­но па­раў­ноў­ва­юць Крыс­ці­ну са сла­ву­тай Ка­ця­ры­най Карс­тэн. Ад­нак са­мой спарт­смен­цы гэ­тае па­раў­на­нне не па­да­ба­ец­ца. — Ка­ця­ры­на — уні­каль­ны ча­ла­век, больш та­кіх лю­дзей у Бе­ла­ру­сі ня­ма і на­ўрад ці бу­дуць. Мне да яе ўзроў­ню да­лё­ка, на­ват да та­го, якая яна бы­ла ў юні­ё­рах. Яна бы­ла леп­шая ўсю­ды: і ў кра­і­не, і ў Еў­ро­пе, і ў све­це. Гэ­та вя­лі­кі ча­ла­век, яе ве­да­юць паў­сюль яе імя ёсць у кні­зе рэ­кор­даў Гі­нэ­са. І я не ве­даю, што па­він­на ад­быц­ца, каб я да­сяг­ну­ла яе вы­ні­каў. Мы ра­зам ез­дзі­лі на збо­ры і на спа­бор­ніц­твы. Яна вель­мі доб­ры ча­ла­век. Як ця­пер па­мя­таю: ся­дзе­лі з ёй у аэ­ра­пор­це, раз­маў­ля­лі — яна тры­ма­ец­ца з на­мі на роў­ных, вель­мі прос­тая, хоць і мае столь­кі ты­ту­лаў. — Як ты на­строй­ва­еш­ся на гон­ку? Мо­жа, у ця­бе ёсць ней­кія асаб­лі­выя пры­кме­ты або та­ліс­ма­ны? — У мя­не ёсць ся­рэб­ра­ны ку­лон­чык з вы­явай вес­ля­ра, я ўвесь час яго на­шу з са­бой ра­зам з кры­жы­кам. Яшчэ ні­ко­лі не вы­хо­дзі­ла на старт без іх. Ку­пі­ла яго яшчэ ў 2009 го­дзе, ка­лі быў чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы ў Брэс­це. Ка­лі страш­на — ма­лю­ся. Пас­ля Алім­пі­я­ды мае сяб­роў­кі па­шы­лі мне ляль­ку, яна — мой "двай­нік". Апра­ну­тая ў чыр­во­ны кам­бі­не­зон, на га­ла­ве кос­ка са сту­жач­ка­мі — вы­лі­тая я. Пер­шы раз гэ­тая ляль­ка з'ез­дзі­ла са мной на юнац­кі чэм­пі­я­нат све­ту ў Фран­цыю, і спа­дзя­ю­ся, яна па­ез­дзіць па ўсім све­це. У пры­кме­ты не ве­ру, та­му ў мя­не іх ня­ма. Кож­ны старт ў мя­не пра­хо­дзіць па-свой­му, та­му рых­ту­ю­ся па-роз­на­му. Усё за­ле­жыць ад ран­гу спа­бор­ніц­тваў: на рэс­пуб­лі­кан­скіх стар­тах мне лепш па­ве­ся­ліц­ца пе­рад па­чат­кам, пе­рад сур'­ёз­ны­мі за­ез­да­мі ма­гу за­су­нуць у ву­шы на­вуш­ні­кі, ні з кім не раз­маў­ляць і ду­маць толь­кі пра сваё. Крыс­ці­на не толь­кі спарт­смен­ка, але і ак­тыў­ны заў­зя­тар, дзяў­чы­ну мож­на за­ўва­жыць як на ха­кеі ў Мін­ску, так і на ганд­бо­ле ў род­ным Брэс­це. — Што ты лю­біш, акра­мя спор­ту? — Вель­мі люб­лю шо­пінг і вы­шы­ваць, хоць, на­пэў­на, у гэ­та цяж­ка па­ве­рыць. Вы­шы­ван­ню мя­не на­ву­чы­ла яшчэ ба­бу­ля, гэ­ты за­ня­так мя­не вель­мі су­па­кой­вае, люб­лю ўклю­чыць які-не­будзь се­ры­ял, па­клас­ці по­бач арэш­кі і вы­шы­ваць. Та­та ро­біць для ма­іх кар­цін рам­кі і афарм­ляе іх. — Пра што ты ма­рыш? — Што ты­чыц­ца спор­ту, то, вя­до­ма, пра да­рос­лую Алім­пі­я­ду і алім­пій­скі ме­даль, які я зма­гу пры­нес­ці сва­ёй кра­і­не. Сё­ле­та я ў поў­най ме­ры ад­чу­ла гэ­тае шчас­це, ка­лі за­ва­ёў­ва­еш ме­даль не для ся­бе, а для сва­ёй кра­і­ны, якая по­тым та­бой га­на­рыц­ца. А на­огул я прос­та ха­чу быць шчас­лі­вай, каб праз па­ру га­доў ні пра што не шка­да­ваць. Хо­чац­ца, каб по­бач заў­сё­ды бы­лі шчас­лі­выя бліз­кія. І сён­ня ў мя­не ўсё для гэ­та­га ёсць, та­му я за­раз ма­гу з упэў­не­нас­цю ска­заць, што шчас­лі­вая: у мя­не ёсць баць­кі, якія мя­не вель­мі лю­бяць, сяб­ры. Я на­огул не та­кі ча­ла­век, які ўвесь час ные і ка­жа, што ўсё дрэн­на. — Аха­рак­та­ры­зуй ся­бе не­каль­кі­мі сло­ва­мі. — Эма­цый­ная, тран­жы­ра, доб­рая, бал­бат­лі­вая. — Што ты лю­біш чы­таць, слу­хаць, гля­дзець? — Вель­мі люб­лю Паў­ла Ка­эльё і Яну­ша Віш­неў­ска­га, па­да­ба­ец­ца фан­тас­ты­ка, але ця­пер чы­тан­не ады­шло на дру­гі план, больш зай­ма­ю­ся вы­шыў­кай. Філь­мы люб­лю гля­дзець усе за­пар, пад на­строй. Хо­чац­ца па­пла­каць — уклю­чу ме­лад­ра­му, хо­чац­ца па­смя­яц­ца — ка­ме­дыю. Усё за­ле­жыць і ад кам­па­ніі. Люб­лю гля­дзець філь­мы са сва­ім са­ба­кам, кла­ду яго по­бач і ка­жу: "гля­дзі!", І ён гля­дзіць (смя­ец­ца). Му­зы­ка так­са­ма па­да­ба­ец­ца аб­са­лют­на роз­ная, па­ста­ян­на змя­ня­ец­ца густ. Адзі­нае, на­пэў­на, што не ма­гу слу­хаць — гэ­та рок. — Ты на­ра­дзі­ла­ся і жы­веш у Брэс­це, ця­пер шмат ча­су пра­во­дзіш і ў Мін­ску. Па­раў­най гэ­тыя га­ра­ды. — Брэст — род­ны го­рад, ад­куль я на­ўрад ці ка­лі-не­будзь па­еду. Мінск па­да­ба­ец­ца тым, што тут заў­сё­ды ёсць ку­ды пай­сці, па­ста­ян­на ней­кія ме­ра­пры­ем­ствы, але не па­да­ба­ец­ца, што ў ста­лі­цы вель­мі доў­га да­бі­рац­ца ад ад­на­го мес­ца да дру­го­га. Па-свой­му ён мне так­са­ма па­да­ба­ец­ца, я па­бы­ва­ла ўжо ў мно­гіх кра­і­нах і ма­гу ска­заць, што Мінск ні­чым не са­сту­пае яко­му-не­будзь італь­ян­ска­му Мі­ла­ну. Мне на­огул вель­мі па­да­ба­ец­ца Бе­ла­русь. Мінск пры­го­жы, а Брэст — род­ны! Мне зда­ец­ца, у Брэс­це вель­мі доб­рыя лю­дзі, та­му што го­рад вель­мі спа­кой­ны. Мінск больш су­час­ны. — Ты з'яў­ля­еш­ся ак­тыў­най ка­рыс­таль­ні­цай са­цы­яль­ных се­так, як ста­віш­ся да гэ­тай ма­гут­най тэн­дэн­цыі ХХІ ста­год­дзя? — Так, я ак­тыў­ная ка­рыс­таль­ні­ца і ра­зу­мею, што гэ­та дрэн­на. Вель­мі шмат ча­су мар­ную на гэ­та. Ка­лі б не бы­ло ін­тэр­нэ­ту, у лю­дзей бы­ло б на­шмат больш воль­на­га ча­су на тое, каб па­гу­ляць і па­гу­та­рыць. Жыц­цё ідзе, і мар­на­ваць час на ін­тэр­нэт не вар­та. — Рас­ка­жы пра свае не­да­хо­пы. — У мя­не на­огул іх вель­мі шмат. Са­мы га­лоў­ны, мне зда­ец­ца, гэ­та эма­цый­насць, тое, што я ма­гу ўза­рвац­ца, па­сва­рыц­ца, а по­тым ха­дзіць пра­ба­чэн­ня пра­сіць у ча­ла­ве­ка. На­пэў­на, гэ­та больш за ўсё пе­ра­шка­джае мне ў жыц­ці. Але на­огул, пра гэ­та лепш бы рас­па­вя­лі лю­дзі, якія ма­юць зно­сі­ны са мной. — Што ты не лю­біш больш за ўсё? — Ня­шчы­рых лю­дзей, яч­ную ка­шу і па­ву­коў. Па­ву­кі — гэ­та са­мы вя­лі­кі жах у ма­ім жыц­ці (смя­ец­ца). — Чым ты за­хап­ля­еш­ся? — За­хап­ля­ю­ся са­мы­мі звы­чай­ны­мі рэ­ча­мі. Вось, на­прык­лад, што мы ся­дзім і прос­та лёг­ка раз­маў­ля­ем. Мне па­да­ба­ец­ца, што ёсць доб­рыя лю­дзі, я ўмею атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад мо­ман­таў і атрым­лі­ваць за­да­валь­нен­не ўсю­ды, дзе мож­на знай­сці неш­та доб­рае. — У ця­бе ёсць дэ­віз? — Я заў­сё­ды ка­жу са­бе, што ні­ко­лі не трэ­ба зда­вац­ца і што Бог по­бач. — Што са­мае важ­нае ў жыц­ці для ця­бе? — Са­мае га­лоў­нае — гэ­та сям'я. Гэ­ты год атры­маў­ся ў мя­не і леп­шым і гор­шым ад­на­ча­со­ва. Ён па­ка­заў мне, што трэ­ба ша­на­ваць усё, што ма­еш (ня­даў­на Крыс­ці­на стра­ці­ла лю­бі­мую ба­бу­лю. — Аўт.). Спорт ні ў якім ра­зе не з'яў­ля­ец­ца са­мым важ­ным у ма­ім жыц­ці. Сён­ня я ў спор­це, а праз 10 га­доў у мя­не не бу­дзе вы­ні­ку, але я ве­даю, што са мной заў­сё­ды сяб­ры, якія ні­ко­лі не кі­нуць, і мая сям'я. Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

Выбор редакции

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».