Заснавана медыякампанія Саюзнай дзяржавы. Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.
«Сёння заснавана медыякампанія Саюзнай дзяржавы, зацверджаны яе статут і склад назіральнага савета. Арганізацыя будзе выступаць як адзіная рэдакцыя і заказчык кантэнту, нацэленага на папулярызацыю саюзнага будаўніцтва, прапаганду яго дасягненняў, асвятленне асноўных падзей, у тым ліку на іншых тэлеканалах і інфармацыйных пляцоўках», — сказаў Раман Галоўчанка.
Як адзначыў старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін, вядзецца фарміраванне агульнай інфармацыйнай прасторы. «Медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы павінен даць цікавы кантэнт для нашых людзей, для моладзі, пашырыць інфармаванне аб практычных выніках інтэграцыі ў інтарэсах кожнага грамадзяніна», — падкрэсліў ён.
Прэв’ю: БелТА
Хорошо там, где молодежь есть!
Певица воспевает колорит и многогранность белорусской и индийской культур.
Спросили у экспертов.