Вы здесь

Прыстань для музея


У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» ўзводзяць цікавы аб'ект: музей пад адкрытым небам.


Каб размясціць яго экспанаты і зрабіць зручным прыпынак цеплаходаў на Прыпяці, трэба пашырыць канал ад ракі да пляцоўкі музея каля аграгарадка Ляскавічы, намыць сотні тон пяску пад музейную пляцоўку, умацаваць берагі канала і ўзвесці набярэжную. У Ляскавічах штогод збіраецца шмат турыстаў на этна-культурны фестываль «Кліч Палесся», і музейная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і побыту палешукоў, стане яго несумненным упрыгожаннем.

Фота БЕЛТА

Выбор редакции