Вы здесь

З успамінаў аб небе


Былы пілот грамадзянскай авіяцыі, лётчык-выпрабавальнік, а цяпер сталічны пенсіянер Валянцін ГОСЦЕЎ у свой час выконваў адказныя палёты з вышэйшымі асобамі Беларусі — на борце яго вінтавога самалёта «ІЛ-14» часта бывалі Кірыл Мазураў і Пётр Машэраў, якім было неабходна ляцець з Мінска ў Маскву.


Прайшло болей за пяцьдзесят гадоў, а тыя «паветраныя» гадзіны, праведзеныя за штурвалам лайнера, васьмідзесяцідвухгадоваму Валянціну Аляксеевічу ўзгадваць асабліва прыемна: як-ніяк, яму давяралі выконваць дзяржаўную, а можа, і гістарычную місію. Экс-пілота цяпер нярэдка можна ўбачыць на колішняй узлётна-пасадачнай паласе аэрапорта Мінск-1, на якой цяпер узводзяцца кварталы шматфункцыянальнага жыллёвага комплексу «Мінск—Мір» і пракладваюцца новыя дарогі ды вуліцы, дзе зроблены гэты здымак. У апошнія гады сваёй лётнай кар'еры наш герой выпрабоўваў рэактыўныя пасажырскія лайнеры «ТУ-124», «ТУ-134», «ЯК-40» і «ЯК-42» пасля капрамонту на авіязаводзе, які таксама месціўся на тэрыторыі старога аэрапорта.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.