Вы здесь

Ірына Масляніцына і Мікола Багадзяж. Легендарныя героі беларускай гісторыі Хl – ХlХ стст.


Прыемная навіна для аматараў чытання!

У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга вядомых аўтараў Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа «Легендарныя героі беларускай гісторыі Хl – ХlХ стст.».


Гэтая кніга – своеасаблівы партал у мінулае Белай Русі. У падарожжа па розных эпохах, ад часоў самых ранніх да 19 стагоддзя, запрашаюць сваіх чытачоў Ірына Масляніцына і Мікалай Багадзяж. Вялікія бітвы і асветніцкія подзвігі, бліскучыя палітычныя рашэнні і плён мастацкай натхнёнасці, патрыятызм самаго вялікага кшталту, адухоўленасць самага узвышанага ўзору, самаадданасць у дружбе, вернасць у каханні, ̶  усё гэта сустренэцца вам на яе старонках.

Героі кнігі – не выдуманыя асобы, хаця жыццяпіс кожнага з іх ужо даўно аброс легендамі і паданнямі. Але сапраўдныя лёсы гэтых людзей: мудрых правіцеляў, праслаўленых палкаводцаў, бясстрашных змагароў за ажыццяўленне самых лепшых чалавечых ідэалаў, дзёрзкіх мысліцеляў, творцаў і асветнікаў, ̶  не менш цікавыя, чым легенды пра іх. І менавіта гэта спрабуюць даказаць аўтары выдання.

Князь Усяслаў Брачыславіч, які ўражваў розумы сучаснікаў сваёй непасрэднасцю і воінскім майстэрствам; яго дачка Зоя Усяслаўна, жанчына-лекарка, што праславіла сваё імя ў далёкай Візантыі; Давыд Гарадзенскі, палкаводзец, які не прайграў ніводнай бітвы; князь Лугвен (Сямён) Мсціслаўскі, герой Грунвальда; Тадэвуш Касцюшка, генерал свабоды; Міхал Клеафас Агінскі, выдатны палітык і аўтар самага славутага паланэза ў свеце… Пра іх і пра многіх іншых легендарных герояў Беларусі – гэтая кніга.

Жадаем прыемнага чытання!

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.