Вы здесь

На буславай сядзібе


Гэты немудрагелiсты i ў той жа час радасны буслiны «пiруэт» я ўбачыў знянацку, шукаючы абсталяваную крынiцу ў аграгарадку Уселюб Навагрудскага раёна, — за плотам вясковага падворка «гушкалiся» некалькi птушак з бела-чорнымi крыламi. Аказалася, аўтар драўляных сiлуэтаў духоўнага сiмвала нашай краiны — сам гаспадар, Васiль Здановiч.


Ва­сiль Зда­но­вiч i яго ся­мi­га­до­вая ўнуч­ка Ган­на.

— У мяне на падворку ажно пяць буслоў — трое ў палёце, а два ўжо прызямлiлiся, — паказвае сваiх пярнатых гасцей Васiль Цiханавiч. — Мая сям'я — жонка, дзецi i ўнукi — падзяляе маю фiласофiю ўспрымання свету i такога адлюстравання жывой прыроды.

Заняцца арнiталагiчнай тэмай Васiля Здановiча, можна сказаць, прымусiла любоў да навакольнага асяроддзя. Амаль пятнаццаць гадоў ён у адстаўцы (да таго працаваў у сiстэме МУС) i ўвесь вольны час сябруе са сталярным рыштункам: выпiлоўвае, высякае, разьбярыць. А яшчэ — вырошчвае кветкi, даглядае агарод, трымае свойскую жывёлу. Родам ён з Пружаншчыны, нарадзiўся ў вёсцы, у дзяцiнстве назiраў за птушкамi.

— Як толькi пачынаецца дружная вясна, я выношу сваiх буслоў з майстэрнi, падфарбоўваю i прымацоўваю да расцяжкi, — працягвае Васiль Цiханавiч. — А як заканчваецца птушыная «навiгацыя», усе мае гадаванцы «адлятаюць» у свой надзейны «вырай».

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбор редакции

Общество

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

Существуют строгие требования к местам для купания.

Экология

Какой интерес у Беларуси у Южного полюса?

Какой интерес у Беларуси у Южного полюса?

Антарктика, такая далёкая и близкая.

Общество

Командир ведет за собой

Командир ведет за собой

Пятикурсник Полоцкого государственного университета имени Е. Полоцкой был удостоен почетного звания «Человек года Витебщины — 2023».