Вы здесь

Час культуры


Сёння фотамайстар Юрый Iваноў працуе ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце культуры i мастацтваў на пасадзе спецыялiста па сувязях з грамадскасцю. Месца работы абавязвае здымаць хронiку жыццядзейнасцi аўтарытэтнай ВНУ краiны. Ды перад любымi абавязкамi — талент, гарэнне тымi справамi, якiмi жыве беларуская нацыянальная культура, расквечаная многiмi i многiмi дасягненнямi менавiта студэнтаў, выкладчыкаў, выпускнiкоў унiверсiтэта культуры i мастацтваў... I так атрымалася, што за гады дзейнасцi ў студэнцкiм, прафесарскiм асяроддзi Юрый Сяргеевiч разгледзеў, вылучыў — рэльефна, вобразна — многiя з'явы культуры ўсёй нашай краiны. Вядома ж, у рабоце майстру спрыяе i тое, што сам па сабе ўнiверсiтэт заўжды быў i застаецца скарбнiцай высокiх творчых здзяйсненняў.


Юрый Iваноў, i гэта вiдавочна, перакананы ў тым, што i паказ «Каляднай варажбы», i творчая сустрэча ў мастацкай галерэi «Унiверсiтэт культуры» з народным артыстам СССР i народным артыстам Рэспублiкi Беларусь, славутым харэографам Валянцiнам Елiзар'евым, i выступленнi капэлы беларускiх народных духавых iнструментаў «Гуды», хору «Дабравест», фальклорнага ансамбля «Грамнiцы» — усё гэта партрэт сённяшняй беларускай культуры. Калi гартаеш альбом фотамастака менавiта пра ўнiверсiтэт культуры (тут у пэўнай ступенi — толькi вобраз, бо такога альбома як асобнага кнiжнага, мастацкага выдання яшчэ няма), разумееш, што зрабiць такiя здымкi iх аўтару дапамагае вялiкая любоў. Не толькi да сваёй прафесii, сваёй уласнай творчасцi, але найперш — любоў да людзей, якiя становяцца героямi яго ўнiкальных iлюстрацый часу. I часу культуры — таксама.

Мiкола РАЎНАПОЛЬСКІ

Фота Юрыя ІВАНОВА

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.