Вы здесь

Аляксандр Лукашэнка аб'явіў Падзяку прамыслоўцам і супрацоўнікам КДК


Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена кіраўнікам прадпрыемстваў прамысловага комплексу рэспублікі і супрацоўнікам Камітэта дзяржаўнага кантролю ў розных рэгіёнах краіны. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё прамысловага комплексу Падзякі Прэзідэнта ўдастоены міністр прамысловасці Пётр Пархомчык, генеральны дырэктар ААТ «Віцязь» Генадзь Азараў, гендырэктар Мінскага аўтамабільнага завода Валерый Іванковіч, гендырэктар Беларускага металургічнага завода Дзмітрый Корчык, гендырэктар Мінскага маторнага завода Аляксандр Рагожнік, гендырэктар Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Сяргей Чарткоў і дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра камбайнабудавання ААТ «Гомсельмаш» Аляксандр Шантыка.

Падзяка кіраўніка дзяржавы за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у прадухіленне і спыненне эканамічных правапарушэнняў аб’яўлена галоўнаму спецыялісту аналітычнага ўпраўлення Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Івану Бенедзісу, намесніку старшыні КДК Віцебскай вобласці Вадзіму Валовічу, намесніку начальніка інфармацыйна-тэхналагічнага ўпраўлення Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Яраславу Зыку, начальніку ўпраўлення кантролю за працай галін гаспадаркі КДК Віцебскай вобласці Алегу Кундзелеву, вядучаму дзяржаўнаму інспектару аддзела кантролю будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі КДК Гродзенскай вобласці Мікалаю Куцу, загадчыку сектара кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг КДК Гомельскай вобласці Вользе Салаўёвай і начальніку аддзела кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг КДК Магілёўскай вобласці Аляксандру Хаміцэвічу.

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.