Вы здесь

У ЗША аб’яўлены лаўрэаты прэміі «Грэмі»


У ЗША адбылася 63-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі», заснаванай Акадэміяй гукапісу ЗША. З-за пандэміі яна праходзіла без гледачоў у гібрыдным фармаце. Артысты выступалі на пяці сцэнах, размешчаных побач адна з адной, паведамляе ВВС.


У намінацыі «Лепшая песня года» перамагла кампазіцыя I Can’t Breathe спявачкі H. E. R, прысвечаная памяці забітага паліцэйскімі афраамерыканца Джорджа Флойда.

Альбом Folklore Тэйлар Свіфт перамог у намінацыі «Лепшы альбом года».

Білі Айліш атрымала некалькі статуэтак «Грэмі», у тым ліку адну з галоўных у катэгорыі «Лепшы запіс» за песню Everything I Wanted, а таксама за загаловачную песню да апошняга фільма пра Джэймса Бонда.

У намінацыі «Лепшая песня, напісаная для візуальных медыя» разам з Білі Айліш перамогу атрымаў яе брат Фінеас О’конел.

Песня Everything I Wanted перамагла ў катэгорыі «Лепшы запіс года».

У катэгорыі «Лепшы новы музыкант» першынствавала амерыканская рэп-выканаўца Megane The Stallion.

Амерыканскія спявачкі Лэдзі Гага і Арыяна Грандэ атрымалі ўзнагароду за сумесна запісаную песню Rain on me ў катэгорыі «Лепшае поп-выкананне дуэтам або групай».

Беёнсэ атрымала «Грэмі» ў катэгорыі «Лепшае R&B выкананне» за песню Black Parade.

Прэмію «Грэмі» за лепшы вакальны поп-альбом уручылі Дуа Ліпэ (альбом Future Nostalgia).

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.