Вы здесь

У сталіцы прайшоў флэшмоб «Героям Вялікай Перамогі прысвячаецца!»


Гістарычную рэканструкцыю пад папуры песень ваенных часоў учора каля Палаца спорту паказалі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа імя У. Г. Каменскага і па сумяшчальніцтве ўдзельнікі студыі «Флэшпост», якія і сталі ініцыятарамі прадстаўлення, а таксама вучні сярэдніх навучальных устаноў Мінска.


Сваім яркім танцавальна-тэатральным нумарам хлопцы і дзяўчаты выклікалі зацікаўленасць у мінакоў, жыхары і госці сталіцы з задавальненнем назіралі за творчым выступленнем моладзі, не скупіліся на апладысменты. Як расказала кіраўнік флэшмоба і студыі «Флэшпост» Вера ТКАЧЭНКА, сучасныя маладыя людзі, на жаль, нячаста чытаюць кнігі або глядзяць фільмы пра Вялікую Айчынную вайну. Таму мэта такога праекта — у нестандартнай форме за хуткі час расказаць пра той жахлівы час.

— Творчыя хлопцы і дзяўчаты з радасцю падтрымалі гэтую задуму, самі прапаноўвалі рухі, танцавальныя звязкі. На падрыхтоўку сышло амаль тры месяцы, выбралі зразумелую для нас форму падачы — за дзесяць хвілін расказаць аб гісторыі пры дапамозе ваенных песень. Ад даваеннага часу, калі маладыя хлопцы і дзяўчаты знаёміліся, улюбляліся, да Дня Перамогі, — патлумачыла яна. — Калі рыхтаваліся да флэшмобу, многія з хлопцаў і дзяўчат, якім зараз ад 16 да 25 гадоў, не ведалі вядомых ваенных песень, што дзіўна чуць старэйшаму пакаленню. На сёння вельмі важным з’яўляецца грамадска-патрыятычнае выхаванне моладзі, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў у іх, увекавечанне подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Дзень Перамогі — гэта цудоўнае свята, і мы заўсёды кажам пра тое, што трэба ведаць сваю гісторыю, прычым на належным узроўні.

Удзельніца флэшмобу, 25-гадовая Марына СКАРЖЫНСКАЯ расказала, што быць часткай розных творчых ініцыятыў даводзілася не раз, аднак менавіта гэты стаў асабліва дарагім сэрцу.

— Вельмі люблю свята Дня Перамогі. Падабаецца слухаць ваенныя песні. Гэта наша памяць, яе нельга забываць. Мяркую, што правільнае стаўленне да гісторыі сваёй краіны павінна трансліравацца маладым людзям як у школе, ва ўніверсітэце, так і, безумоўна, у сям’і, — падкрэсліла дзяўчына.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.