Вы здесь

Буран на старце


Наталля Сазановіч — заатэхнік-селекцыянер на конным заводзе «Зарэчча» дзяржаўнага прадрыемства «ЖодзінаАграПлемЭліта» даглядае, а гэта азначае, што разводзіць і захоўвае беларускую запражную пароду коней. На невялікай канюшні на ўскраіне горада аўтабудаўнікоў пад надлядам Наталлі Сяргееўны знаходзяцца 123 асобіны элітных коней. Гэтымі днямі заатэхнік рыхтуецца да спаборніцтваў (як відаць на фота), што пройдуць на свяце коней у палескай вёсцы Рамель Столінскага раёна на базе сельгаспрадпрыемства «Палеская ніва». Яна вучыць жарабца Бурана, які будзе прадстаўляць здольнасці папуляцыі, правільна хадзіць у вупражы і выконваць каманды. Наогул, зарэчанскія каняводы стараюцца папулярызаваць беларускую запражную сярод насельніцтва, удзельнічаюць у аглядах і конкурсах. Перамога на Рэспубліканскім конкурсе племянных коней у рамках мінулагодняй выстаўкі «Белагра» дадала ўпэўненасці жывёлаводам-секекцыянерам, падтрымала іхні энтузіязм і спадзяванні, што беларускі элітны конь як нацыянальны здабытак будзе і далей захоўвацца дзяржавай.


Наталля Сазановіч як сапраўдны патрыёт захавання сваёй — айчыннай — пароды коней, хвалюецца аб тым, што людзі ўсё менш і менш трымаюць гэтых прыгожых жывёл, рэдка карыстаюцца конскай сілай і наогул у краіне колькасць коней, у тым ліку пародзістых, скарачаецца. Прынамсі, у племянных гаспадарках іх сёння налічваецца зусім няшмат — каля 600 асобін. І ўсё-ткі пакуль над справай апякуюцца такія апантаныя людзі, як Наталя Сазановіч, ёсць надзея, што беларуская запражная парода будзе доўга існаваць і радаваць людзей.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Индикатор женских проблем. Почему в декольте главное не красота, а здоровье?

Индикатор женских проблем. Почему в декольте главное не красота, а здоровье?

Часто непонятный «шарик» может быть, например, фиброаденомой.

Общество

Хормейстер Нина Ломанович: Можно выходить замуж, если жизнь женщины после этого улучшится

Хормейстер Нина Ломанович: Можно выходить замуж, если жизнь женщины после этого улучшится

Главному хормейстеру Большого театра 27 августа исполнилось 70 лет.