Вы здесь

Фарбы і асобы «Восеньскага салона». Фотарэпартаж


У Мінску адкрылася выстаўка-продаж работ маладых мастакоў Беларусі «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам-2021». Знайсці мастацтва даспадобы тут зможа і аматар рэалістычнага жывапісу, і прыхільнік яркага сучаснага партрэта, і знаўца ўнікальнай скульптуры. Выстава ўражвае маштабамі — больш за 400 работ мастакоў з Мінска, Брэста, Гомеля, Жлобіна і іншых гарадоў краіны размясцілася ў трох залах Палаца мастацтваў па адрасе вул. Казлова, 3.


Мэтай выстаўкі арганізатары называюць папулярызацыю мастацтва і знаёмства гледача з работамі маладых беларускіх мастакоў. І, гледзячы па колькасці наведвальнікаў, усе сем гадоў свайго існавання «Восеньскі салон» паспяхова выконвае сваю місію. Тут, у Палацы мастацтваў, можна сустрэць дасведчаных калекцыянераў, натхнёных пачаткоўцаў і нават стваральнікаў выстаўленых работ.

Упадабаную карціну, фатаграфію або скульптуру можна забраць дадому. Цэны на творы розныя: ад двух рублёў да некалькіх тысяч. Выстаўка будзе працаваць да 31 кастрычніка. Раім вылучыць на сузіранне пару гадзін — беларускае мастацтва шматграннае і цікавае.

Аліна МАЗАВЕЦ

Фота аўтара

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.