Вы здесь

Жаданыя госці з добрымі навінамі


У свае 85 гадоў (а праз тыдзень будзе восемдзесят шэсць) Аляксандр Шкіндзер атрымлівае друкаваную прэсу, у тым ліку і «Звязду». Дарэчы, выпісвае нашу газету не меней як трыццаць гадоў. На жаль, дзядуля так і не змог дакладна ўзгадаць той момант, калі першы раз газета стала прыходзіць у яго дом у вёску Валосавічы Лепельскага раёна. Тады Аляксандр Якаўлевіч працаваў трактарыстам, вальшчыкам лесу, вадзіцелем «хлебавозкі» (у вёсцы была свая хлебапякарня), потым на ГАЗ-51 падвозіў на фермы даярак і цялятніц. Дасылаў у газету свае назіранні і нават вершы. Цяпер наш падпісчык жыве ў райцэнтры ў дзяцей, у невялікім дамку. Па-ранейшаму цікавіцца навінамі, і асноўная крыніца навін — «Звязда». Дарэчы, дзядуля чытае без акуляраў, ведае нашых аўтараў, чакае ад іх новых цікавых публікацый. На гэтым здымку Аляксандр Шкіндзер з сынам Васілём і дачкой Жаннай. Сын жыве ў вёсцы, не так часта яму даводзіцца сустракацца з татам, а дачка, наадварот, кожны дзень прыходзіць, дапамагае і прыносіць свежую газету.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».