Вы здесь

Даніна памяці ахвярам вайны


На пачатку года Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. На тое, каб гістарычная праўда пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны была нескажонай, даступнай для моладзі, скіраваныя намаганні ўсяго беларускага грамадства.


Рэчы з апошніх раскопак на выставе  ў Дзяржаўным музеі гісторыі  Вялікай Айчыннай вайны

Прэс-канферэнцыя “Гістарычнае мінулае беларускага народа: недапушчальнасць скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны. Захаванне народнага адзінства, суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы” прайшла ў мінскім Доме прэсы напрыканцы ­студзеня. У ­ходзе яе кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб ­генацыдзе – начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Валерый Талкачоў адзначыў: “Наша праца па справе аб генацыдзе дае магчымасць супрацьдзейнічаць агрэсіўнаму ціску перш за ўсё на нашу моладзь, на пакаленне, якое вырасла ў мірны і спакойны час. Генпракуратура ініцыюе правядзенне інфармацыйнай, асветніцкай, вучэбна-выхаваўчай працы па фарміраванні ў непаўналетніх належнай маральнай і грамадска-палітычнай пазіцыі ў дачыненні да падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, фундаментальных каштоўнасцяў грамадства, захавання гістарычнай памяці, у тым ліку і з уключэннем адпаведных заняткаў у навучальныя праграмы”.

Пра тое, якая ўвага сёння надаецца вывучэнню падзей мінулай вайны ва ­ўстановах адукацыі, распавяла на імпрэзе Алена Мох, загадчыца лабараторыі гістарычна-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі НАН Беларусі. Яна звярнула ўвагу, што цяпер у беларускіх падручніках па гісторыі ёсць сістэмны пераказ падзей Вялікай Айчыннай: “Навучэнцы даведваюцца, якое значэнне мелі абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі летам 1941-га, пра такія паняцці, як генацыд, калабарацыянізм, карныя аперацыі”. Алена Мох прадставіла навучальны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)”, выдадзены пад рэдакцыяй акадэміка Аляксандра Кавалені. У выданні ёсць звароты да тэм палітыкі генацыду, рабаўніцтва і насілля, змешчана карта з пазначанымі на ёй найбольш буйнымі канцлагерамі ў месцах масавага знішчэння савецкіх грамадзян на акупаванай тэрыторыі Беларусі. У бліжэйшы час дапаможнік будзе дапоўнены і перавыдадзены.

На думку Алены Мікалаеўны, у школьных праграмах па гісторыі для вывучэння тэмы Вялікай Айчыннай вайны адведзена дастаткова часу. Да таго ж супрацоўнікі Інстытута раяць настаўнікам праводзіць дадатковыя заняткі “Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны” з выкарыстаннем краязнаўчых матэрыялаў, гістарычна-дакументальных хронік гарадоў і раёнаў “Памяць”, наведваць з вучнямі музеі. “Сучасная школа шукае розныя формы і сродкі вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, і сярод іх не толькі ўрокі”, – адзначыла Алена Мох. У прыклад прывяла рэспубліканскі патрыятычны марафон “Глядзі і памятай”, праведзены летась Нацыянальным інстытутам адукацыі. Навучэнцам прапанавалі прагледзець савецкія і сучасныя фільмы пра гісторыю Вялікай Айчыннай і склалі іх у некалькі блокаў: “Маральны выбар на вайне”, “Стан жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Стан дзяцей на акупаванай тэрыторыі Беларусі”, “Беларусь непакораная” ды іншыя. Свае ўражанні ад убачанага вучні адлюстравалі ў відэароліках і кінаплакатах, якія змешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі. Сёлета ва ўстановах адукацыі запушчаны новы праект: будуць наведваць старшакласнікі установы грамадзянска-патрыятычнага кірунку – Мемарыяльны комплекс “­Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ды іншыя, каб даведацца больш пра падзеі вайны. Тым не менш, па словах Алены Мох, маладым людзям сёння не хапае непасрэдных зносін з ­удзельнікамі вайны, якіх з намі усё менш і менш. Менавіта сустрэчы з імі раней дапамагалі моладзі правільна разумець і ўсведамляць падзеі з мінулага.

Для дзейнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі знакавы  той факт, што 2022-ы аб’яўлены ў краіне Годам гістарычнай памяці. “Мы падрыхтавалі прапановы аб правядзенні больш чым дзесяці навуковых канферэнцый як у Мінску, так і ў рэгіёнах, напрыклад, у Сянно (Віцебшчына) і Ашмянах (­Гродзеншчына), плануем правядзенне іншых. Нядаўна Нацыянальная акадэмія навук аб’явіла рэспубліканскі Конкурс творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Работы прымаюцца ў форме навуковых даследаванняў, публіцыстыкі, эсэ, успамінаў, прозы і паэзіі,” – расказаў Станіслаў Юрэцкі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі. Да таго ж у Інстытуце запушчана спецыяльная акцыя “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх”. Прэзентацыя першай кнігі, выдадзенай пад аднаіменнай назвай, прайшла летась у ліпені, у выдавецтве і другая кніга. Гэта ўспаміны людзей пра сваіх продкаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі у падзеях вайны.

Апошнім часам і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны актывізаваў дзейнасць. 20 ­студзеня Генпракуратура Беларусі перадала ў музей рэчавыя доказы па крымінальнай справе аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў часы вайны і пасляваенны перыяд. Яны былі знойдзены ў ходзе следчых дзеянняў пракуратуры восенню 2021-га ва ўрочышчы Уручча – цяпер тэрыторыя Мінска. Перададзена 97 прадметаў, ­сярод іх гільзы, адзенне, абутак, манеты, гадзіннікі ды іншыя рэчы. “У нашых экспазіцыях ёсць шмат прадметаў, якія могуць расказаць і пра генацыд беларускага народа, і пра яго подзвіг”, – сказаў на прэс-канферэнцыі дырэктар музея Валерый Надтачаеў. – Мы імкнемся ўкараняць у паўсядзённую практыку і дасягненні нашай гістарычнай навукі”. На думку Валерыя Мікалаевіча, разумець праўду пра вайну трэба вучыць у першую чаргу маладых людзей. Як яна была развязана, хто з кім ваяваў, чаму сёння робяцца спробы скажэння гістарычнай праўды? На такія ды іншыя пытанні трэба даваць абгрунтаваныя адказы.

Каб увекавечыць памяць пра нашых родных і блізкіх, якія былі знішчаны фашыстамі, у Беларусі будзе створаны мемарыяльны комплекс ахвярам генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Распрацаваны адметны памятны знак ахвяр генацыду. Імёны ж ахвяр будуць унесены ў вялікую “Кнігу Памяці Рэспублікі Беларусь”.

Ганна Лагун

Нумар у фармаце PDF

Название в газете: Даніна памяці ахвярам вайны

Выбор редакции

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Сельское хозяйство

Как обстоят дела на полях Беларуси на данный момент?

Как обстоят дела на полях Беларуси на данный момент?

Успех зависит от соблюдения отраслевых регламентов и технологий.

Регионы

Бьюти-рецепты XVIII века восстанавливают в Грабовке

Бьюти-рецепты XVIII века восстанавливают в Грабовке

«Императорский» туристический маршрут поможет развивать сельскую территорию.