Вы здесь

Сяўба на пагорках


У трактарыста сельгаспрадпрыемства «Заскавічы» Маладзечанскага раёна Міхаіла Доўгага працоўны стаж сорак чатыры гады. У чатырнаццаць гадкоў, калі быў яшчэ ў восьмым класе, яму даверылі руль трактара, каб дапамагаць калгасу на сяўбе.


— Я родам з Клічаўскага раёна, з дзяцінства марыў быць механізатарам, скончыў сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча, адслужыў у арміі, а потым пачаўся мой доўгі працоўны шлях вясковага трактарыста, — кажа Міхаіл Аркадзьевіч у кароткай размове на вясковым полі, дзе сее кукурузу.

Маладзечанская зямля стала яму роднай. Кожнае поле, кожны гектар ворыўнай зямлі ў «Заскавічах» механізатар ведае да драбніцы — на гэтых пагорках шмат гадоў арэ і барануе, сее і косіць. Ужо на пенсіі, але, як у маладосці, ахвотна дапамагае роднаму прадпрыемству.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.