Помнік народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну ўстановяць у Добрушы да Дня беларускага пісьменства. Рашэнне аб усталяванні помніка выдатнаму беларускаму пісьменніку ў яго родным Добрушскім раёне было прынята летась. На суд журы прадставілі шэсць праектаў помніка. Перамагла работа аўтарскага калектыву Уладзіміра Піпіна і Канстанціна Касцючэнкі. Цяпер у скульптурнай майстэрні Беларускага саюза мастакоў скульптары пачалі стварэнне скульптуры ў натуральную велічыню. Работы над вырабам бронзавага помніка вышынёй 2,5 м і на метровым пастаменце будуць завершаны да канца жніўня гэтага года.
Фота БелТА, калаж «Звязды»
В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.
Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.
Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.