Вы здесь

Траўніцы з Лельчыцкага раёна Таццяна Касцюкевіч і Марыя Карась з дзяцінства захопленыя збіраннем траў


Кожны дарослы чалавек, аднойчы сутыкнуўшыся з хваробамі, неаднаразова задумваецца аб неабходнасці бясконцага прыёму таблетак так рэкамендуемых урачамі. Куды прыемней нам піць травяныя напоі або ўжываць лекі з «зялёных» аптэк. Сёння мы пабывалі ў гасцях у дзвюх жанчын з Лельчыцкага раёна Гомельшчыны, захопленых з дзяцінства збіраннем траў.


Адна з іх — ураджэнка вёскі Сіманавічы Таццяна Касцюкевіч — скончыла спачатку аграрны тэхнікум, потым — факультэт хіміі і біялогіі Гомельскага ўніверсітэта. Наравістая дзяўчына, працуючы па размеркаванні брыгадзірам трактарнай брыгады ў вёсцы Стадолічы таксама Лельчыцкага раёна, адмовілася ад прапановы райкама партыі ўзначаліць сельсавет у родных Сіманавічах. Але аднойчы, прыйшоўшы дадому, убачыла ў дзверах запіску ад самага першага сакратара Гомельскага абкама партыі Юрыя Хусаінава з безумоўным патрабаваннем з’явіцца на наступны дзень у сталіцу вобласці на нараду. 27-гадовую дзяўчыну прызначылі старшынёй сельскага савета родых Сіманавічаў, на пасадзе яна прапрацавала больш за 35 гадоў да самай пенсіі. Аднак і на заслужаным адпачынку Касцюкевіч яшчэ папрацавала дырэктарам мясцовай сярэдняй школы.

Але ўсе гэтыя гады ў вольны ад працы час Таццяна пасля касцюма начальніка апранала спартыўныя штаны і куртку і займалася зборам лекавых раслінных траў у лясах і на палях каля сваёй вёскі. Найбольш часта Таццяна Пятроўна спачатку збірала, а потым і высушвала святаяннік, сухацвет, меліс і кроп.

Другая мясцовая траўніца — Марыя Карась жыве недалёка ад Сіманавічаў — у весцы Тонеж. Жанчына ўсю сваю працоўную біяграфію прапрацавала памочнікам ляснічага Тонежского аддзялення Мілошавіцкага лясгаса. І толькі год як сышла на пенсію. Сваімі любімымі заняткамі ў вольны ад працы час Марыя лічыць збіранне траў сардэчніка, трыпутніка, мяты і дзьмухаўцоў.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.