Вы здесь

Спецыяльнае гашэнне паштовага блока «1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях». Фотарэпартаж


Цырымонія афіцыйнага гашэння паштовага блока «1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях» адбылася 22 верасня ў Мінскім епархіяльным упраўленні. У ёй прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.


Ужо 30 гадоў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і РУП «Белпошта» сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой супрацоўнічаюць у выпуску паштовых праектаў хрысціянскай тэматыкі. Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган выдзеліў гэты праект сярод іншых:

— Гэта значна тым, што дата вельмі сур’ёзная. Наша беларуская царква, нашае праваслаўе адзначаюць 1030 гадоў. Таксама хацелася б адзначыць саму асаблівасць праекту. Ён змяшчае 15 спецыяльных памятных штэмпеляў, гэта значыць, што такая падзея адбываецца адначасова ў 15 епархіях. Такога ў нас яшчэ не было. 

На канверце намаляваны старажытныя беларускія храмы. Таксама ёсць марка, якая змяшчае афіцыйную эмблему ўрачыстасцяў «1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях». Паколькі паштовы блок з’яўляецца прадметам калекцыянавання, то ён выкананы з паслядрукарнымі тэхналогіямі.

Варта адзначыць, што сярод мінулых сумесных праектаў былі выпускі, прысвечаныя беларускім святым: Еўфрасінні Полацкай, Сімяону Полацкаму, Кірылу Тураўскаму і Канстанціну Астрожскаму, а таксама паштовая прадукцыя з выявамі храмаў, званоў і абразоў.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

Существуют строгие требования к местам для купания.

Экология

Какой интерес у Беларуси у Южного полюса?

Какой интерес у Беларуси у Южного полюса?

Антарктика, такая далёкая и близкая.

Общество

Командир ведет за собой

Командир ведет за собой

Пятикурсник Полоцкого государственного университета имени Е. Полоцкой был удостоен почетного звания «Человек года Витебщины — 2023».