Вы здесь

Больш за 250 навабранцаў-пагранічнікаў прынялі ваенную прысягу ў Дзяржынску. Фотарэпартаж


19 лістапада ў частках Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь у Дзряжынску адбыўся рытуал прывядзення да ваеннай прысягі ваеннаслужачых з ліку новага папаўнення.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел сваякі ваеннаслужачых і ганаровыя госці: намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Печань, начальнік групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы палкоўнік Сяргей Пура, намеснік старшыні Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Вольга Ігнатава, камандзір вайсковай часткі палкоўнік Сяргей Саўчук, намеснік камандзіра вайсковай часткі палкоўнік Віктар Стома, першы намеснік камандзіра вайсковай часткі Сяргей Герасімчык, ветэран органаў пагранічнай службы палкоўнік Аляксандр Рум, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Дзічкоўскі, протаіерэй, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы г. Дзяржынск, благачыннай цэрквы Дзяржынскай акругі Барыс Полтаржыцкі.

Перад пачаткам цырымоніі адбыўся тэатралізаваны рытуал прывядзення вайскоўцаў да ваеннай прысягі 1918, 1941, 1960 гг.

Потым Да Ваеннай прысягі быў прыведзены вайсковец з ліку новага папаўнення радавы Мікіта Неваліхін.

Пасля каманды «Раўняйся! Смірна! Начальніку ВУП да прывядзенню ваеннай прысягі прыступіць!» на пляц былі вынесеныя сталы, на якіх вайскоўцы, прыведзеныя да ваеннай прысягі, распісваліся ў спецыяльных бланках.

Пасля заканчэння прывядзення да ваеннай прысягі, генерал-маёр Ігар Печань павіншаваў асабісты склад: «Віншую вас з прыняццем ваеннай прысягі, а ўсіх ваеннаслужачых вайсковай часткі — з новым папаўненнем!», у адказ прагучала дружнае трохразовае «Ура!».

Ганаровыя госці павіншавалі вайскоўцаў. Мама курсанта вучэбнага пункта Алена Мацко выказала пажаданні маладым воінам: «Няхай вас, хлопцы, беражэ наша матчына любоў на ўсім шляху службы, а мы абяцаем кожны дзень жадаць вам поспеху, сіл і мужнасці. Дапамагайце адзін аднаму, вы цяпер адна вялікая вайсковая сям’я. Служыце годна і вяртайцеся дадому памужнелымі, адужэлымі, сапраўднымі мужчынамі. І памятайце, мы з нецярпеннем чакаем вас дома!».

Скончыўся рытуал праходжаннем урачыстым маршам. 

— Я лічу гонарам праходзіць службу ў Дзяржаўным паграічным камітэце Рэспублікі Беларусь. Ваенная прысяга для мяне — пачуццё адказнасці за бяспеку маёй Радзімы, — падзяліўся сваімі ўражаннямі пасля прывядзення да ваеннай прысягі радавы Мікіта Навіцкі.

Мама Мікіты Навіцкага — Наталля, якая прыехала з горада Крупкі, дадала: «Сёння ў гэтай частцы прыняў ваенную прысягу мой сын. Мікіта пайшоў па слядах старэйшага брата Ігара, які праходзіў ваенную службу ў Мар’інай Горцы. Я задаволеная сваімі сынамі. У Мікіты ёсць мара праходзіць ваенную службу па кантракце на пасадзе кухара, і я яго ў гэтым, вядома ж падтрымаю».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».