Вы здесь

Выстава «Мастакі аб вайне» адкрылася ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны


31 студзеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай выставы «Мастакі пра вайну», аснову якой склалі 25 палотнаў з фондаў музея. 


Выстава «Мастакі аб вайне» будзе доўжыцца да 15 сакавіка. У рамках яе работы адбудуцца тры экскурсіі — 9 і 24 лютага, а таксама 3 сакавіка. Куратар часовай экспазіцыі — намеснік галоўнага захавальніка фондаў Рыма Рум.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны стала скразной ніткай, якая праходзіць праз творчасць многіх вядомых беларускіх мастакоў і, перш за ўсё, праз творчасць тых, хто сам прайшоў дарогамі вайны.

Некаторыя з іх — Іван Ціханаў, Уладзімір Сакалоў, Яўген Зайцаў, Фёдар Бараноўскі, Абрам Кроль, Ісаак Давідовіч, Барыс Няпомняшчы — ваявалі ў саставе Чырвонай арміі, іншыя — Сяргей Раманаў, Мікалай Гуціеў, Мікалай Абрыньба, Соф’я Лі, Віктар Грамыка, Антон Бархаткоў — змагаліся ў партызанскіх атрадах на акупаванай беларускай зямлі. Усё, што яны ўбачылі і перажылі, стала асновай для стварэння праўдзівых і рэалістычных твораў, якія і цяпер не пакідаюць абыякавымі пасляваенныя пакаленні.

Дапоўнілі экспазіцыю фатаграфіі, дакументы і асабістыя рэчы ваеннага і пасляваеннага перыяду, якія належалі мастакам, чые творы прадстаўлены ў экспазіцыі.

На адкрыцці выступілі: дырэктар музея Уладзімір Варапаеў, галоўны захавальнік фондаў Святлана Патупчык, першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Наталля Шаранговіч, сын беларускага мастака Антона Бархаткова — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010 г.), мастак Ігар Бархаткоў.

Па заканчэнні цырымоніі адкрыцця супрацоўнік музея Святлана Прыбыш правяла экскурсію для ўдзельнікаў мерапрыемства.

— Нягледзячы на тое, што карціны, прадстаўленыя на выставе, ужо знаёмыя пастаянным наведвальнікам нашага музея, але ўпершыню гэтыя палотны зведзены ў адну экспазіцыю. І гэта не выпадкова, так як усе творы аб’ядноўвае адна тэма — Вялікая Айчынная вайна вачыма яе ўдзельнікаў.

У сакавіку мы плануем адкрыць выставу, на якой будзе прадстаўлена работа з фондаў музея яшчэ аднаго беларускага мастака Аляксандра Дэмарына. Разам з арыгіналам удава мастака прэзентуе эскізы да гэтай работы, — распавяла чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» Святлана Патупчык.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбор редакции

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.

Общество

Республиканский субботник проходит сегодня в Беларуси

Республиканский субботник проходит сегодня в Беларуси

Мероприятие проводится на добровольной основе.

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.