Вы здесь

Як прайшла «Культурная лыжня 2023»


На Мінскай гарадской лыжаролернай трасе ў мікрараёне «Вяснянка» праведзена зімовая Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры «Культурная лыжня 2023».


4 лютага адбылася зімовая Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры «Культурная лыжня 2023», арганізатарамі якой выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва», дзяржаўная ўстанова «Белспортазабеспячэнне».

Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў пачалася з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч і старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава павіншавалі ўдзельнікаў мерапрыемства з пачаткам спартакіяды.

Галоўны суддзя Павел Шастак давёў да каманд умовы спаборніцтваў.

Настрой прысутным падняла спявачка, лаўрэат міжнародных конкурсаў артыстаў эстрады Сандра Зылікава.

На старт выйшлі 36 каманд работнікаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, сярод іх былi каманды ўстаноў культуры, устаноў адукацыі ў сферы культуры, а таксама каманды работнікаў рэгіянальных устаноў культуры з усіх абласцей Беларусі.

Спаборніцтвы пачаліся з лыжнай эстафеты каманд у складзе двух мужчын і дзвюх жанчын. У эстафеце не было роўных камандзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на заключным этапе першым фінішаваў Анатоль Маркевіч.

Другое месца заняла каманда аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Гродзенскай вобласці. Тройку прызёраў замкнула каманда Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

На старт лыжнай эстафеты «Дружная сям’я» выйшлі пяць каманд, у кожнай з якіх было па тры ўдзельнікі: мама, тата і дзіця да 14 гадоў. Першае месца па праве дасталася сям’і Ражкоўскіх, якая прадстаўляла Белдзяржфілармонію.

Па заканчэнні спартыўных спаборніцтваў Таццяна Філімонава ўручыла кубкі, медалі і каштоўныя падарункі пераможцам спартакіяды, а артысты групы «Чараўніцы» і майстэрні эстраднага мастацтва «Хвілінка» завяршылі цырымонію ўзнагароджання сваімі вакальнымі і танцавальнымі нумарамі.

З упэўненасцю можна сказаць — тых, хто прайгралі, не было!

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.