Вы здесь

Вальфовіч: Дзень абаронцаў Айчыны — сімвал нязломнага духу беларускага народа


Дзень абаронцаў Айчыны — сімвал нязломнага духу беларускага народа. Пра гэта падчас урачыстага сходу і святочнага канцэрта, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Заўтра наша краіна адзначыць адно з самых значных свят для тых, хто выбраў сваёй прафесіяй абарону Айчыны, для тых людзей, хто ў розны час надзеў на плечы пагоны для абароны свайго народа, сваёй зямлі, — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Гэты год асабліва сімвалічны і ўрачысты. Сёлета нашым Узброеным Сілам спаўняецца 105 гадоў з дня ўтварэння», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

У Беларусі гэта свята не толькі для вайскоўцаў, але і для ўсяго беларускага народа. «Ён з’яўляецца сімвалам нязломнага духу беларускага народа, які гатовы ў любую цяжкую хвіліну заўсёды падставіць плячо афіцэрам і салдатам. Зыходзячы з гэтага, сённяшнія спробы сказіць нашу гісторыю, спекуляваць на гэтым свяце вайсковай славы асуджаны на няўдачу», — заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што ў гэты дзень успамінаюць людзей, якія ў розны час загінулі за свабоду і незалежнасць Радзімы, славяць герояў. «Мы ганарымся подзвігам воінаў-інтэрнацыяналістаў, аддаём даніну павагі цяперашнім абаронцам Айчыны. У складанай ваенна-палітычнай абстаноўцы цяперашняе пакаленне ваеннаслужачых усіх сілавых структур здольна і гатова даць адпор любому агрэсару. Будзьце ўпэўненыя: вайскоўцы ўсіх сілавых структур здольныя абараніць свой народ, сваю зямлю», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі павіншаваў з надыходзячым святам і выканаў ганаровую місію давесці віншаванне Прэзідэнта Беларусі, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі.

Прэв’ю: БелТА

Выбор редакции

Жилье

Арендная ставка на съемное жилье продолжает снижаться

Арендная ставка на съемное жилье продолжает снижаться

Свежесть района, квартиры с новой планировкой — эти факторы сегодня имеют ключевое значение.

Образование

В фокусе — профессиональное образование

В фокусе — профессиональное образование

Руководители образовательных ведомств Андрей Иванец и Конгратбай Шарипов уверены, что сотрудничество в сфере образования является важным фактором для устойчивого социально-экономического развития двух стран.

Общество

«Серая» зарплата — печальные результаты

«Серая» зарплата — печальные результаты

Что теряют работник и государство?

Финансы

Как банки защищают от мошенников денежные переводы

Как банки защищают от мошенников денежные переводы

За четыре месяца 2024 года раскрываемость тяжелых киберпреступлений по сравнению с аналогичным периодом прошлого года повысилась на 19%.