9 чэрвеня ў Мінску на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць Дзень электратранспарту.
На выставе прадстаўлены легкавы і грузавы электратранспарт, апошнія ўзоры айчынных электробусаў, элементы кампанентнай базы для электрамабіляў. У наведвальнікаў ёсць магчымасць убачыць самыя папулярныя мадэлі электракараў, а таксама навінкі аўтарынку, атрымаць актуальную інфармацыю па пытаннях эксплуатацыі і сэрвіснага абслугоўвання электрамабіляў, даведацца пра развіццё ў краіне сеткі зарадных станцый.
З прывітальнымі словамі звярнуліся да ўдзельнікаў мерапрыемства: міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч, першы намеснік міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Аляксандр Агароднікаў, першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Чыжык, намеснік генеральнага дырэктара ВА «Беларуснафта» Андрэй Коцік.
На асобнай пляцоўцы адбылося прадстаўленне з удзелам беларускага асілка Кірыла Шымко, які двойчы працягнуў некалькі метраў дванаццацітонны тралейбус «БКМ-холдынг» (без пасажыраў і з пасажырамі).
Выстава праводзіцца штогод з мэтай распаўсюджвання інфармацыі пра перавагі электрамабіляў як экалагічнага, эканамічнага, камфортнага віду транспарту.
Арганізатарам мерапрыемства выступілі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь сумесна з ВА «Беларуснафта» пры падтрымцы Мінгарвыканкама.
Мерапрыемства скончыцца ў 20.00
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Как отмечают финансовые эксперты, рынок жилой недвижимости вышел на беспрецедентно высокие показатели по количеству сделок.
Какие промахи женщин в одежде выдают отсутствие вкуса?
Цены на ярмарках в этом году действительно значительно ниже, чем на постоянных рынках.
Россыпь познавательных и развлекательных эфирных новинок найдут телезрители на канале «Беларусь 2».