Вы здесь

Вызначаны пераможца ў намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў» конкурсу малюнка «Выбары вачыма дзяцей»


17 лютага ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» прайшоў інфармацыйна-асветніцкі марафон «Выбірай.BY», падчас якога ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць вызначыць пераможцу ў намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў» Адкрытага рэспубліканскага конкурсу малюнка «Выбары вачыма дзяцей», накіраванага на пабуджэнне грамадзян да удзелу ў выбарах, пашырэнні базавых ведаў аб выбарчым праве і працэдуры галасавання.


Усяго за перыяд правядзення конкурсу паступіла 2070 малюнкаў. У фінал выйшла 30 найлепшых работ, якія раскрываюць тэму выбараў.

У галасаванні за лепшую работу прынялі ўдзел і намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Усяго прагаласавала 463 чалавекі. «Прыз сімпатый гледачоў» атрымаў малюнак № 28, за які аддалі свае галасы 84 чалавекі.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляліся Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Малюнак № 28 перамог у намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў»

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбор редакции