Вы здесь

20 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне


У аўторак, 20 лютага, у Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29-га склікання.


Наш карэспандэнт пабываў на ўчастку для галасавання № 102, абсталяваным у Мінскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».

Тым навучэнцы, якія галасаваў у першыя ў сваім жыцці дырэктар установы адукацыі Алег Ляўшуноў уручыў падарункавыя выданні Канстытуцыі і сувеніры.

Галасаванне будзе працягвацца пяць дзён — па суботу, 24 лютага, уключна. Усе гэтыя дні выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 12:00 да 19:00 без перапынку на абед.

 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбор редакции