Вы здесь

Дзень беларускай мовы прайшоў у Інстытуце мовазнаўства


21 лютага Саюз пісьменнікаў Беларусі запрасіў у складзе дэлегацыі наведаць Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук у гонар міжнароднага дня беларускай мовы. 


Пачалася сустрэча пісьменнікаў і навукоўцаў з музыкальнага выступлення і нагадвання гасцям пра меладычнасць нашай роднай мовы.

— Мне шмат задаюць пытанняў на тэму «А як быць сення пісьменнікам і дзе чэрпаць натхненне з моўнымі рэсурсамі?» Я нават адказваю, што іх можна знайсці у Інстытуце мовазнаўства у нашых даведніках і слоўніках, якія мы ствараем, — расказаў дырэктар Інстытута мовазнаўства цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Ігар Капылоў

Таксама, ён паведаў гасцям, пісьменнікам і навукоўцам не толькі аб гісторыі самаго інстытута, яго аддзелах, але і падкрэсліў важнасць развіцця беларускай мовы ў нашай краіне. 

— Наша мова ніколі мёртвай не стане, бо яна жыве ў кнігах, слоўніках, даведніках, атласах, 37 тамах гісторыі беларускай мовы. Па ўсёй краіне у нас проходзяць розные мерапрыемствы, звязаныя з родным словам. Я думаю, што беларуская мова — можа быць сапраўдным брэндам Беларусі. Нават, калі да нас прыязджаюць госці, яны захапляюцца нашай архітэктурай, прыродай, нацыянальнымі традыцыямі і мілагучнасцю беларускай мовы, — падзялілася сваімі пачуццямі першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. 

Кожны з прысутных змог падзяліцца сваімі ўражаннямі і прачытаць вершы напамяць любімых беларускіх пісьменнікаў.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбор редакции

Экономика

Предложение снижается, а цены растут

Предложение снижается, а цены растут

Сейчас на продажу предлагается менее 7,5 тысячи квартир, а раньше свыше 10 тысяч.

Культура

Радмила Рыбакова: «Важно оставаться человеком»

Радмила Рыбакова: «Важно оставаться человеком»

О своей реализации, работе и участии в проекте «Звёздный путь» певица рассказала в интервью.

Общество

Маршрут по родниковому краю

Маршрут по родниковому краю

Первыми его начали осваивать гродненские творцы.