Вы здесь

26 тэматычных пляцовак падрыхтавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для гасцей «Бібліяночы»


19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла акцыя ў падтрымку чытання «Бібліяноч-2024».


Свята пачалося ў холе бібліятэкі з маляўнічай цырымоніі. Гасцей чакалі дваццаць шэсць тэматычных пляцовак з насычанай праграмай на любы густ і ўзрост: лекцыі адваката, псіхолага, астрапсіхолага, астролага і стыліста, майстар-класы па тэхніцы кітайскага жывапісу і графіцы, бачаце і сальсе, па гульні на хангу, джэмбе і ўкулелі. Паказ мадэляў адзення беларускіх дызайнераў ад мадэльнага агенцтва «Wow Kids» абазначыла трэнды сучаснай моды.

Нікога не пакінулі абыякавымі галасы і жывая музыка фолк-гурта «Guda», капэлы традыцыйнай музыкі «Анягож», ансамбля салістаў «Te Deum», хору «LoveMusicTeam» БДПУ і салістаў хору «Голас душы», вакальна-інструментальнага гурта «Камеранс» БДУІР.

Дзяцей і іх бацькоў сустракала пляцоўка «Дзеткі + Продкі» — тэатр, займальныя майстар-класы, гульнявыя праграмы, навуковае шоу і шмат іншых пазнавальных забаў.

Свята атрымалася!

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбор редакции

Финансы

Как банки защищают от мошенников денежные переводы

Как банки защищают от мошенников денежные переводы

За четыре месяца 2024 года раскрываемость тяжелых киберпреступлений по сравнению с аналогичным периодом прошлого года повысилась на 19%.

Спорт

Анастасия Костючкова: Человек в коляске не должен быть закрыт в четырех стенах

Анастасия Костючкова: Человек в коляске не должен быть закрыт в четырех стенах

Фехтовать наша героиня умеет тремя видами оружия: саблей, шпагой и рапирой.