Вы здесь

У Мінску прайшоў турнір па міні-футболе «Памяць»


Упершыню на стадыёне Дынама-Юні ў Мінску быў праведзены турнір па міні-футболе «Памяць», прысвечаны выхадцам Рэспублікі Беларусь, загінулым у лакальных войнах, сярод дзяцей-сірот і дзяцей пакінутых без апекі бацькоў.


У Расіі гэты турнір праводзілі ўжо на працягу 15 гадоў па ініцыятыве спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Кропка апоры» ў Калінінградзе, Санкт-Пецярбургу, Казані, Маскве, Уладзівастоку і іншых гарадах. 23 мая прадстаўнікі «Кропкі апоры» сумесна з Мінскай гарадской арганізацыяй ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» і па ініцыятыве яе старшыні гвардыі палкоўніка Уладзіміра Шокава сабралі каманды дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў Кастрычніцкага, Ленінскага, Маскоўскага раёнаў Мінска і каманду Спецыялізаванага ліцэя МУС і правялі футбольны турнір у Мінску.

У фінале турніру ва ўпартай барацьбе з ліцэістамі МУС перамога з лікам 6-5 дасталася камандзе Маскоўскага раёна. Усе юныя футбалісты, сярод якіх былі і дзяўчынкі, атрымалі памятныя медалі і камандныя кубкі.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота: Віктра ДРАЧОЎ

Выбор редакции

Культура

Стасья Корсак: «Оставайтесь индивидуальными»

Стасья Корсак: «Оставайтесь индивидуальными»

Юная артистка, которая органично преподносит себя в разных образах и жанрах.

Экология

Какие прогнозы на лето делают метеорологи?

Какие прогнозы на лето делают метеорологи?

Три месяца сплошной жары нам не обещают