31 ліпеня напярэдадні Дня чыгуначніка адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця навеса для рухомага саставу на станцыі Піянерская Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава.
На мерапрыемстве начальнік УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Аляксандр Харашэвіч заявіў, што адкрыццё новых аб’ектаў і ўкараненне перадавых тэхналогій ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні прафесійнага свята.
— Гэты год не стаў выключэннем. Мы пабудавалі выдатны навес, які дазволіць якасна змяшчаць наш рухомы састаў. Гэты аб’ект доўга нараджаўся, доўга будаваўся, але ў выніку мы атрымалі тое, да чаго імкнуліся, — адзначыў ён.
Таксама Аляксандр Анатольевіч дадаў, што наступны год — юбілейны для Дзіцячай чыгункі, таму трэба настройвацца на рэалізацыю далейшых праектаў, тым самым рухаючы наперад не толькі Дзіцячую чыгунку, але і ў цэлым усю чыгуначную галіну.
Па словах начальніка Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава Максіма Маркава, гэты навес дазволіць эфектыўна абараніць рухомы састаў ад неспрыяльных умоў надвор’я, забяспечваючы тым самым яго доўгую эксплуатацыю.
— Акрамя таго, навес забяспечыць камфортныя і бяспечныя ўмовы для спецыялістаў па абслугоўванні рухомага саставу і для юных чыгуначнікаў. А яшчэ ў бліжэйшыя месяцы плануецца конкурс «Лепшы па прафесіі», які будзе праходзіць тут, пад навесам, у добрых умовах, — падзяліўся Максім Аляксандравіч.
Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўсе змаглі агледзець навес і на свае вочы ўбачыць, як у яго заязджае рухомы састаў.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Понедельник для Львов — благоприятный день для творчества и новых идей.
Прогуляться по болоту, посетить необитаемый остров.