Вы здесь

«Радзіму на "здавальняюча" абараняць нельга!»


1 жніўня ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь прыбылі юнакі і дзяўчаты, залічаныя на навучанне ў 2024 годзе.


Курсантаў размеркавалі па спецыяльнасцях навучання, якія яны выбралі, адбылася працэдура падпісання кантрактаў на навучанне ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і далейшага праходжання службы. Кожны з прыбылых атрымаў неабходную рэчавую маёмасць, быў размешчаны ў казарме або ў курсанцкім інтэрнаце. Адбыўся першы ў іх жыцці абед у курсанцкай сталовай, вечарам запланавана помывка асабістага складу ў лазні.

Палкоўнік Юрый Півавараў з жонкай Святланай і сынамі: другі злева - сын Дзмітрый, крайні справа — сын Ягор.

Сярод бацькоў складана было не заўважыць станістага чалавека ў ваеннай форме — палкоўніка Юрыя Піваварава.
— Сёння наш малодшы сын Дзмітрый стаў курсантам Ваеннай акадэміі, у якой на чацвёртым курсе навучаецца старэйшы сын Ягор. Мы з жонкай Святланай ганарымся тым, што нашы дзеці выбралі прафесію афіцэра, і працягнулі сямейную дынастыю. Мой дзед-Андрэй Фёдаравіч, прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Бацька-Мікалай Андрэевіч, скончыў ваенную службу ў званні падпалкоўніка. У 1998 годзе, пасля заканчэння ваеннай акадэміі, я пачаў сваю афіцэрскую службу, а сёння ўжо нашы дзеці асвойваюць ваенную справу, — падзяліўся сваімі разважаннямі Юрый Півавараў. — У гэты памятны дзень хачу пажадаць усім курсантам быць патрыётамі сваёй краіны, быць сумленнымі перад сабой, быць адданымі той прафесіі, якую яны абралі для сябе, каб гэтая прафесія была не толькі родам заняткі, а стала сэнсам жыцця. І годна вучыцца, бо Радзіму на «здавальняюча» абараняць нельга!

Усяго курсантамі сталі 687 чалавек, з іх 37 дзяўчат.


Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў

Выбор редакции

Экономика

Предложение снижается, а цены растут

Предложение снижается, а цены растут

Сейчас на продажу предлагается менее 7,5 тысячи квартир, а раньше свыше 10 тысяч.

Культура

Радмила Рыбакова: «Важно оставаться человеком»

Радмила Рыбакова: «Важно оставаться человеком»

О своей реализации, работе и участии в проекте «Звёздный путь» певица рассказала в интервью.

Общество

Маршрут по родниковому краю

Маршрут по родниковому краю

Первыми его начали осваивать гродненские творцы.