2 жніўня на Востраве Мужнасці і Смутку ў г. Мінску адбылася цырымонія ўскладання вянка і кветак, прымеркаваная да Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, арганізаваная Мінскай гарадской арганізацыяй ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».
Адбыўся мітынг, на якім старшыня МГАВВА «Памяць» ГА «БСВВА» воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Уладзімір Шокаў распавёў аб ролі падраздзяленняў ПДВ у вайне ў Аўганістане.
Да прысутных звярнуліся: маці сына, які загінуў у Афганістане, — Ганна Стукальская, войны-інтэрнацыяналісты, якія служылі ў ПДВ, —генерал-маёр Іван Гардзейчык, палкоўнік Сяргей Папоў і іншыя.
Ветэранам, якія вызначыліся, былі ўручаны юбілейныя медалі «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел сваякі загінуўшых у Афганістане воінаў, воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны ПДВ, члены грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, сувораўцы.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Сейчас на продажу предлагается менее 7,5 тысячи квартир, а раньше свыше 10 тысяч.
И для праздника, и для дальнейшего развития.
О своей реализации, работе и участии в проекте «Звёздный путь» певица рассказала в интервью.