З 10 па 12 верасня ў Мінску праходзіць Міжнародны спецыялізаваны форум «Беларускі транспартны тыдзень-2024», які ўключае ў сябе Міжнародную спецыялізаваную выставу «транспарт і лагістыка» і тэматычную дзелавую праграму.
У міжнародным форуме прымаюць удзел кіраўнікі транспартных ведамстваў Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Расіі, Узбекістана, прадстаўнікі ўрадаў рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, а таксама вядучых транспартных ВНУ Беларусі, Расіі і Кітая.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму і выставы прынялі ўдзел намеснік прэм’ера-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч, член калегіі (міністр) па энергетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Арзыбек Кажошаў, намеснік міністра транспарту і лічбавага развіцця Азербайджанскай Рэспублікі Джавід Гурбанаў, намеснік міністра транспарту Рэспублікі Казахстан Сатжан Аблаліеў, статс-сакратар — намеснік міністра транспарту Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Звераў, намеснік міністра транспарту Рэспублікі Узбекістан Ілхомджон Абдугафаров.
У прывітальным слове Анатоль Сівак адзначыў важнасць і актуальнасць правядзення «Беларускага транспартнага тыдня — 2024», пажадаў паспяховай працы ўдзельнікам і гасцям выставы.
Мерапрыемствы праводзяцца пры падтрымцы Урада Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам мерапрыемства выступаюць Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Партия товаров, предназначенная для белорусских субъектов хозяйствования, была отгружена в порту Шанхая в августе 2024 года.
В чем особенности китайской модернизации, какие перспективы взаимодействия Китая и Беларуси рассказал Чрезвычайный и Полномочный Посол Китайской Народной Республики в Республике Беларусь Чжан Вэньчуань.
В Беларуси 1 октября отметят День пожилых людей.