На мінскай фабрыцы ёлачных цацак «Грай» маладыя мастачкі на ўсю моц рыхтуюцца да Новага года. Тут вырабляюць самыя разнастайныя маляўнічыя ёлачныя цацкі, каб стварыць па-сапраўднаму святочную атмасферу для дзетак і дарослых.
Заснавальнік фабрыкі Андрэй Бягун спачатку проста збіраў ёлачныя цацкі з усяго свету і дзесяць гадоў таму у пераднавагоднія дні арганізаваў першую выставу сваёй унікальнай калекцыі. Наведвальнікі выставы цікавіліся, чаму на ёй няма беларускіх цацак. Тады і вырашылі адкрыць першую ў рэспубліцы фабрыку.
Сёння, у год свайго дзесяцігоддзя, тут выпускаюць больш за 500 найменняў ёлачных цацак са шкла і полікерамікі.У апошнія гады цацкі фабрыкі рэгулярна ўпрыгожваюць і прэзідэнцкую ёлку.
У нашым фотарэпартажы моманты стварэння цацак у мастацкім і ліцейных цэхах фабрыкі.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
Бюллетени по выборам Президента Республики Беларусь уже готовы.
Практика комплексного благоустройства населенных пунктов на Гомельщине дает новую жизнь райцентрам региона.