У снежні плануюцца пуск узбагачальнай фабрыкі Петрыкаўскага горнаўзбагачальнага камбіната і атрыманне пробнай партыі канцэнтратаў хларыду калію. У карпусах фабрыкі завяршаецца мантаж абсталявання. Спецыялісты, сярод якіх і зваршчык Дзмітрый ІСАЕНЯ (на фота), ужо пачалі падключаць яго да энергазабеспячэння і прыступілі да пуска-наладачных работ.
Фота БЕЛТА
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/ekanomika
[2] https://zviazda.by/ru/tags/pramyslovasc
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya