Новая кніга вядомага беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава – гэта новы зборнік гульняў са словамі і сэнсамі для маленькіх чытачоў. Што агульнага ў шалаша і нагана? Ці можна паабедаць...рыссю (на ўсялякі выпадак – лепш не спрабуйце)? З-за якой прапажы могуць разам плакаць Люба, Люда, Лёля, Аляўціна, Віялета, Ліза, Лада, Ала, Воля, Віталіна і Альжбэта? Якога артыста па імені Біс заўзята выклікае публіка пасля любога канцэрта? Ці варта маме баяцца, што дзеці перавернуць дом уверх дном – ён жа такі велізарны і цяжкі? Што стане з дажджом, калі ён басанож прабяжыць па снезе? Як граку і шпаку высветліць, чый фрак чарнейшы? Калі захочаце даведацца адказы – зазірніце ў гэтую кнігу.
_______________________________________________________________________________________________________
Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20). Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах: +375 17 288 12 94 +375 17 284 79 65
ОВЕН. У вас явно остались нерешенные проблемы, желательно попытаться справиться с ними, не откладывая на потом...
Эксперты — о трендах в продовольствии белорусов и предпраздничной торговле.
«Машиной кто угодно может управлять».