Вы здесь

Вялікі капітан


Душан Джурышыч – адзін з найбольш вядомых у сённяшняй Чарнагорыі пісьменнікаў, чыёй кнігай для дзяцей “Вясёлы капітан” Выдавецкі дом “Звязда” адкрыў новую кніжную серыю “Сяброўства без межаў”. Дзякуючы гэтай серыі чытачы пазнаёмяцца з дзіцячымі творамі замежных мастакоў слова ў перакладзе на беларускую мову.

Паэт, празаік, драматург, Душан Джурышыч шмат піша як для дарослых, так і для дзяцей. Прасякнутыя добрым гумарам і цеплынёй вершы і “апавяданні-карацелькі”, якія ўвайшлі ў склад кнігі “Вясёлы капітан”, зараджаюць вясёлым настроем, і вось ужо ўсмешка не пакідае ваш твар. Аўтар шчыра любіць усіх сваіх герояў: ці то ўдачлівага паляўнічага, які заўсёды мае шмат здабычы… у сне, ці то гарэзлівага фантазёра, які хоча стаць вялікім капітанам, каб ніхто больш не прымушаў яго есці манную кашу і не гнаў мыць вушы, ці то знаходлівага хлопчыка Сашу, які вынайшаў спосаб змайстраваць ліфт на 6 паверх у двухпавярховым доме… А разам з героямі – і ўсіх сваіх маленькіх чытачоў.

_______________________________________________________________________________________________________

Каб набыць кнігу па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі) звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:
 
+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.