Вы здесь

Яблык з радзімкай


Аўтар гэтай кнігі мае багатую творчую біяграфію: праца ў Мінскім абласным Доме народнай творчасці, на Беларускім радыё і тэлебачанні, у выдавецтвах “Народная асвета”, “Юнацтва” і “Мастацкая літаратура”… У “Крыніцы”, “Роднай прыродзе”, “Літаратуры і мастацтве” Яўген Хвалей набываў журналісцкі вопыт. Так вырастаў паэт, празаік, дзіцячы аўтар, крытык, публіцыст, перакладчык. За адну са сваіх кніг, “Прынцэса з тусоўкі”, літаратар стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Залаты купідон” у намінацыі “Дзіцячая літаратура”.

У кнігу “Яблык з радзімкай” увайшлі вершы, скорагаворкі, загадкі для маленькіх чытачоў:

 

Выйшлі ў сад зімовы з хаты

Не адны мы – разам з татам.

Дрэвы белыя, кусты.

Сад маўклівы і пусты.

 

Толькі снегірок у голлі

Чырванее, як вугольчык.

– Не спужай! –

Кажу я тату. –

Ён запаліць снег,

Як вату.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбор редакции

Грамадства

Продавцы квартир соглашаются на скидки

Продавцы квартир соглашаются на скидки

Собственники корректируют свои предложения.

Музыка

Светлана Агарвал: Музыка — это моя душа

Светлана Агарвал: Музыка — это моя душа

Певица воспевает колорит и многогранность белорусской и индийской культур.