Казка “Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў” пазнаёміць чытачоў з новымі незвычайнымі прыгодамі добрага, смелага і знаходлівага Шубуршуна – няўрымслівага героя і заўзятага падарожніка, які пакрыўдзіўся на сваю сяброўку Вераніку і ўцёк ад яе ў небяспечную вандроўку да родных лесу і рэчкі, да таго месца, адкуль пайшоў у вялікі свет.
На гэтым шляху яму давялося трапіць у мурашнік і пазнаёміцца з яго руплівымі жыхарамі, набрацца жыццёвай мудрасці ад мурашынай бабулі Соф’і і даведацца ад яе пра таямніцу Чарадзейнай Пясчынкі, паблукаць па цёмным лабірынце і праявіць кемлівасць, шукаючы адказы на закавырыстыя загадкі… А самае галоўнае – Шубуршун не застаўся абыякавым да чужой бяды і адклаў убок сваю мару пра вялікае падарожжа, каб дапамагчы журботным мурашам-чужынцам. Бо толькі ён, дзякуючы сваім багатым ведам, мог падказаць ім правільную дарогу і стаць надзейным правадніком…
_______________________________________________________________________________________________________
Пишет сын одного из партизан Геннадий Сахрай.
Кроме фотоснимков храмов и руин бывших усадеб, практически каждый пост Полины сопровождается яркими биографиями земляков.
О проблемах старения и том, как заметить и, возможно, предотвратить различные психологические заболевания у пожилых, мы поговорили с врачом-психотерапевтом Городского клинического психиатрического диспансера Мариной Счастленок.
20 января Беларусь и Китай отмечают 29-ю годовщину установления дипломатических отношений между нашими странами.